Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
16 ліпеня 2026 года
264 760 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Юпітэр — самая вялікая планета ў Сонечнай сістэме, газавы гігант, 5-я планета паводле адлегласці ад Сонца. Планета была вядомая людзям з глыбокай старажытнасці, што знайшло сваё адлюстраванне ў міфалогіі і рэлігійных вераваннях розных культур: месапатамскай, вавілонскай, грэчаскай і іншых. Сучасная назва Юпітэра паходзіць ад імя старажытнарымскага вярхоўнага бога-грамавержца.
Шэраг атмасферных з’яў на Юпітэры: штормы, маланкі, палярныя ззянні, — маюць маштабы, якія на парадкі пераўзыходзяць зямныя. Характэрным утварэннем у атмасферы з’яўляецца Вялікая чырвоная пляма — гіганцкі шторм, вядомы з XVII стагоддзя. Юпітэр мае, па меншай меры, 67 спадарожнікаў, самыя вялікія з якіх — Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста — былі адкрыты Галілеа Галілеем у 1610 годзе. (далей…)
Ці ведаеце вы, што…
- Апошняя літара беларускага алфавіта абазначае нелабіялізаваны галосны гук сярэдняга рада ніжняга пад’ёму.
- Паводле адной з версій, правобразам герба «Пагоня» сталі выявы бога Пяркунаса, які скакаў па небе.
- Перакананне аўтарытэтных астраномоў аб тым, што астэроідаў існуе толькі чатыры, развянчаў аматар.
- Савецкія вайскоўцы ў Анголе дамагаліся паразумення з саюзнікамі праз святы.
- Спрэчны характар смерці Джэфры Эпштэйна спарадзіў інтэрнэт-мем.
- Суданскі генерал выхваляўся масавымі забойствамі на прамой трансляцыі ў TikTok.
- Гродзенскія вербы ў адрозненне ад віленскіх маюць характэрную плоскую форму.
Актуальныя падзеі
- Тэмпература паветра ў Пінску дасягнула +40,4 °C, зафіксіраваны самы спякотны дзень у гісторыі метэаназіранняў у Беларусі. (29 чэрвеня)
- Венесуэлу скаланулі два моцныя землетрасенні. (24 чэрвеня)
- У фінальнай частцы чэмпіянату свету па футболе аргенцінец Ліянель Месі забіў рэкордны 17-ы гол. (22 чэрвеня)
Дзень у гісторыі
- 622: Традыцыйная дата хіджры — перасялення Магамета і яго прыхільнікаў з Меккі ў Медзіну. Пачатак ісламскага календара.
- 1054: Папскія легаты абвясцілі адлучэнне ад царквы патрыярха Міхаіла Керуларыя. Пачатак Вялікай схізмы.
- 1228: Кананізаваны Францыск Асізскі.
- 1931: Імператар Хайле Селасіе I прымае першую Канстытуцыю Эфіопіі.
- 1941: Германскія войскі занялі Смаленск.
- 1944: У Мінску на полі былога іпадрома адбыўся Партызанскі парад.
- 1945: ЗША паспяхова праводзяць першыя ў свеце ядзерныя выпрабаванні.
- 1965: Адкрыты Манбланскі тунэль, які злучыў Францыю і Італію.
- 1979: Садам Хусейн заняў пасаду прэзідэнта Ірака.
- 1990: Вярхоўная Рада Украіны прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.
- 1994: Першы фрагмент каметы Шумейкераў — Леві 9 урэзаўся ў атмасферу Юпітэра.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.