Чагары
| Чагары | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Вышыня | 8611 м н. у. м. |
| Адносная вышыня | 4020 м[1] н. у. м. |
| Ізаляцыя | 1316 км н. у. м. |
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Ташкурган-Таджыцкі аўтаномны павет[d] |
| Краіна | |
| Горная сыстэма | Балтаро Музтаг[d] |
Чагары́ — гара ў горнай сыстэме Каракарум, а таксама ейны найвышэйшы пункт. Вышыня 8611 м. Уваходзіць у пералік гор-васьмітысячнікаў. Вышынёю гэта другая гара на Зямлі пасьля Эвэрэсту. Часткова месьціцца ў рэгіёне Гілгіт-Балтыстан у Кашміры, які знаходзіцца пад кіраваньнем Пакістану, і часткова на Транскаракарумскім тракте, кіраваным Кітаем, у Ташкурган-Таджыцкім аўтаномным павеце. Зь пяці самых высокіх гор у сьвеце Чагары доўгі час была найбольш сьмяротнай. Гэтак, да 2021 году на гары паміраў прыкладна адзін чалавек з кожных чатырох, хто дасягнуў вяршыні[2][3][4]. Па павелічэньні колькасьці пасьпяховых спробаў, у жніўні 2023 году, блізу 800 чалавек узышлі на вяршыню, прычым 96 чалавек загінулі падчас спробы ўзыходжаньня на яе[4].
Большасьць узыходжаньняў робіцца ў ліпені і жніўні, звычайна ў самы цёплы час году[5]. У студзені 2021 году гара стала апошнім васьмітысячнікам, вяршыню якога зімою скарыла каманда нэпальскіх альпіністаў пад кіраўніцтвам Нірмала Пурджы і Мінгмы Г’ялджэ Шэрпа[6][7] . Усходні схіл гары застаецца нескораным[8], часткова празь небясьпеку, павязаную зь нестабільнасьцю лядовых і сьнежных утварэньняў[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Peakbagger.com
- ↑ Summiting 'Savage Mountain': The harrowing story of these Washington climbers' K2 ascent. The Seattle Times (06.09.2018).
- ↑ AdventureStats – by Explorersweb. adventurestats.com. Архіўная копія ад 18.11.2015 г.
- 1 2 Is K2, the "Savage Mountain," Becoming Less Savage?. Climbing (30.05.2024).
- ↑ Brummit, Chris. Russian team to try winter climb of world's 2nd-highest peak // USA Today, 16.12.2011 г.
- ↑ Nepali mountaineers achieve historic winter first on K2 // National Geographic Архіўная копія ад 22.01.2021 г.
- ↑ Winter K2 Update: First Winter K2 Summit!. alanarnette.com (16.01.2021).
- ↑ Asia, Pakistan, K2 Attempt. The American Alpine Club.
- ↑ Clarke, Owen (02.04.2025) Has K2—the Savage Mountain—Been Tamed?. Climbing.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «K2». SummitPost.org.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|