Ć
Выгляд
| Літара лацінкі Ć | |
| Ćć | |
| ◄ ẞ Ā Ă Ą Ć Ĉ Ċ Č Ď ► | |
| Зьвесткі | |
|---|---|
| Тып | пашыраная лацінская літара, альфабэтны; |
| Гук | [t͡sʲ], [t͡ʂ] |
| Назва ў Юнікодзе | latin capital letter c with acute
latin small letter c with acute |
| Юнікод | Ć: U+0106 ć: U+0107 |
| HTML | Ć: Ć, Ć ć: ć, ć |
| UTF-16 | Ć: 0x106 ć: 0x107 |
| URL-код | Ć: %C4%86 ć: %C4%87 |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Ć, ć (c з на́ціскам, c з аку́там; курсіў: Ć ć) — літара шэрагу ўсходне- і паўднёваэўрапейскіх лацінскіх альфабэтаў.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ужываецца ў польскім, горна- й ніжнялуцкім, сэрбскім, харвацкім, басьнійскім, вілімавіцкім альфабэтах.
Лацінізацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выкарыстоўваецца ў лацінскіх варыянтах беларускага, македонскага й сэрбскага альфабэтаў. Ёсьць чацьвёртай літарай у беларускім лацінскім альфабэце, ува ўсіх астатніх — пятай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню ўзьнікла ў польскай абэцэдзе, адкуль у ХІХ ст. была запазычаная іншымі мовамі. У беларускай, вілімавіцкай і польскай мове адпавядае кірылічнаму «ць», у паўднёваславянскіх — Ћ. Апроч таго, у македонскай мове часам адпавядае літары Ќ. Можна перадавацца ў кірыліцы й як «Ч».
| |||||