Злучаныя Штаты Амэрыкі
| Злучаныя Штаты Амэрыкі лац. Złučanyja Štaty Ameryki | |||||||
| анг. United States of America | |||||||
| |||||||
| Нацыянальны дэвіз: „In God We Trust, E Pluribus Unum“ | |||||||
| Дзяржаўны гімн Зорна-перапялясы сьцяг[d] | |||||||
| Дата заснаваньня: | 12 траўня 1784 | ||||||
| Афіцыйная мова: | гавайская мова[d] і гішпанская мова | ||||||
| Сталіца: | Вашынгтон | ||||||
| Форма кіраваньня: | канстытуцыйная рэспубліка[d][1] і дэмакратычная рэспубліка[d][1] | ||||||
| прэзыдэнт ЗША[d]: | Дональд Трамп
| ||||||
| Заканадаўчы орган: | Кангрэс ЗША | ||||||
| Выканаўчы орган: | Фэдэральны ўрад ЗША[d] | ||||||
| Плошча: |
| ||||||
| Насельніцтва: | |||||||
| Валюта: | амэрыканскі даляр | ||||||
| СУП | |||||||
| па ППЗ: | $20,9 трлн[5] | ||||||
| па ППЗ на душу насельніцтва: | $63 416[6] | ||||||
| Прыбытак | |||||||
| мэдыянны: | 43 585 $ | ||||||
| на душу насельніцтва: | 35 384 $[7] | ||||||
| Індэкс дэмакратыі: | 7,92[8] | ||||||
| Каэфіцыент Джыні: | 47,7 | ||||||
| ІРЧП: | 0,921[9] | ||||||
| Часавы пас: | 6 часавых пасаў | ||||||
| Аўтамабільны знак: | USA | ||||||
| Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||||
| Дамэн верхняга ўзроўню: | .us | ||||||
| Тэлефонны код: | +1 | ||||||
Злу́чаныя Шта́ты Амэ́рыкі (скарочана ЗША, па-ангельску: The United States of America, скарочана таксама USA, US) — фэдэратыўная рэспубліка[10][11] ў Паўночнай Амэрыцы, якая складаецца з 50 штатаў, адной фэдэральнай акругі і некалькіх астраўных тэрыторыяў. 48 штатаў і фэдэральная акруга Калюмбія знаходзяцца ў цэнтральнай частцы Паўночнай Амэрыкі паміж Канадай і Мэксыкай. Штат Аляска зьяўляецца самым паўночным зь іх і месьціцца ў паўночна-заходняй частцы мацерыка, у той час як 50-ы штат, Гаваі, уяўляе сабой архіпэляг у сярэдзіне Ціхага акіяну. Дзяржава таксама мае пяць населеных і дзевяць незаселеных тэрыторыяў у Ціхім акіяне й Карыбскім басэйне. Гістарычна склаўся падзел ЗША на тры галоўныя рэгіёны: Поўнач, Поўдзень і Захад. З агульнай плошчай у 9,83 млн км² у Злучаных Штатах пражываюць каля 322 млн чалавек (2016 год). Краіна зьяўляецца чацьвёртай паводле велічыні агульнай плошчы й трэцяй паводле колькасьці насельніцтва. ЗША зьяўляюцца аднымі з самых этнічна разнастайнымі й шматнацыянальнымі краінамі сьвету, у выніку буйнамаштабнай іміграцыі са шматлікіх краінаў сьвету[12]. Геаграфія й клімат Злучаных Штатаў таксама надзвычай разнастайныя, то бок яны зьяўляюцца домам для самых разнастайных відаў дзікіх жывёлаў.
Злучаныя Штаты зьяўляюцца разьвітай краінай і маюць адну з самых вялікіх нацыянальных эканомік. СУП у 2020 годзе, паводле ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду склаў $20,9 трлн, то бок каля 15% парытэту пакупніцкай здольнасьці[5]. Эканоміка падсілкоўваецца багацьцем прыродных рэсурсаў і самай высокай у сьвеце прадукцыйнасьці працы[13]. Паводле велічыні СУП на душу насельніцтва ў 2020 годзе ЗША займалі 7-ы радок у сьвеце[14]. У той час як эканоміка ЗША лічыцца постіндустрыяльнай, яна працягвае заставацца адным з найбуйнейшых сусьветных вытворцаў[15]. ЗША мае самы высокі сярэдні й мэдыяльны паказчык прыбытку хатняй гаспадаркі сярод краінаў АЭСР, а таксама самы высокі сярэдні заробак[16][17], аднак займае чацьвёрты радок паводле нераўнамернага разьмеркаваньня даходаў сярод краінаў АЭСР[18]. Прыкладна 16% насельніцтва жыве ў беднасьці[19]. На краіну прыпадае 39% глябальных вайсковых выдаткаў[20], што робіць ЗША найбольш эканамічна й вайскова моцнай дзяржавай у сьвеце, вядомай палітычнай і культурнай сілай, а таксама лідэрам у галіне навуковых дасьледаваньняў і тэхналягічных інавацыяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Людзі на тэрыторыі ЗША ўпершыню зьявіліся, паводле ацэнак архэолягаў, ад 12 да 40 тысячаў гадоў таму. Як мяркуецца, яны трапілі сюды праз Аляску, якая ў той час злучалася з Азіяй.
Заснаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя ангельскіх паселішчаў, зь якіх пасьля сфармаваліся ЗША, пачалася з заснаваньня Джэймстаўну ў Вірджыніі ў 1607 годзе. У 1696 годзе прыняцьце чарговага закону аб мараплаўстве і ўсталяваньне новага міністэрства гандлю Вялікабрытаніі заклалі асновы імпэрскай сыстэмы. На працягу дзевяці дзесяцігодзьдзяў утварыліся трынаццаць калёніяў, там разьвілася сыстэма рабаўладаньня, укараніліся ангельская культура, ангельская мова і брытанскія палітычныя інстытуты.
Наступны пэрыяд каляніяльнай гісторыі (1696—1763) быў адзначаны малаважнымі зьменамі ў сыстэме імпэрскае адміністрацыі і пераўтварэньнем практычна ўсіх бакоў жыцьця калёніяў. У гэты час адбываўся няўхільны рост насельніцтва, разьвівалася дынамічная, арыентаваная на экспарт, эканоміка, умацоўваўся аўтарытэт асамблеяў — незалежных інстытутаў прадстаўнічай улады, рэлігійнае і культурнае жыцьцё калёніяў дзівіла сваёй разнастайнасьцю. Усе сем дзесяцігодзьдзяў былі апаленыя пажарамі эўрапейскіх войнаў, якія дакочваліся і да амэрыканскіх берагоў. Гэтыя войны спрыялі кансалідацыі калёніяў з мэтраполіяй у агульным змаганьні супраць французаў і гішпанцаў, што асталяваліся ў Амэрыцы. У выніку гэтых войнаў гішпанцаў выціснулі з Флорыды, а французаў — з Канады, і ад 13 калёніяў была адведзена пагроза зьнешняй агрэсіі.
Нацыянальны рух
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Агульная колькасьць насельніцтва калёніяў перавысіла ў 1760-я гады 150 тысячаў чалавек[21]. У 1763 годзе брытанскі ўрад паспрабаваў замацаваць свой кантроль над амэрыканскімі паселішчамі. Новае імпэрскае заканадаўства выклікала бурную рэакцыю ў калёніях. Сутыкнуўшыся з апазыцыяй, у 1770 годзе Вялікабрытанія адмяніла мыты на ўсё акрамя гарбаты, якая была прадметам раскошы ў калёніях. На працягу трохгадовага пэрыяду спакою адносна невялікая колькасьць радыкалаў прыкладалі намаганьні, каб працягнуць спрэчку. Найбольш уплывовым лідэрам сярод радыкалаў быў Сэм’юэл Адамз з Масачусэтсу, які строга прытрымліваўся адной мэты — незалежнасьці[22]. У 1773 годзе ўплывовая кампанія «Іст-Індыя» атрымала ад Вялікабрытаніі права на манапольны экспарт гарбаты да калёніяў. Па ўсім Атлянтычным узьбярэжжы агентаў кампаніі «Іст-Індыя» вымагалі пайсьці ў адстаўку, а новыя пастаўкі альбо вярталі ў Вялікабрытанію, альбо складавалі ў портах. Уночы 16 сьнежня 1773 году група мужчынаў на чале з Сэм’юэлам Адамзам, пераапранутая ў індзейцаў-магаўкаў, узышлі на борты трох брытанскіх суднаў, што стаялі на якары, і выкінулі ўвесь груз гарбаты ў Бостанскую бухту. Афіцыйныя колы Вялікабрытаніі амаль што аднадушна асудзілі гэтую падзею, што атрымала назву «Бостанскае чаяваньне», як акт вандалізму і патрабавалі заканадаўчых мераў, якія б паставілі каляністаў на месца.
5 верасьня 1774 году ў Філадэлфіі пачаў сваю працу Першы Кантынэнтальны кангрэс, на якім была прынятая дэклярацыя пра правы амэрыканскіх калёніяў на «жыцьцё, волю і ўласнасьць» і прынята рашэньне аб’явіць гандлёвы байкот Вялікабрытаніі. У 1776 годзе калёніі прынялі Дэклярацыю незалежнасьці. Да 1783 году мяцежныя калёніі заваявалі незалежнасьць сілай зброі і ўтварылі вольную канфэдэрацыю пад назовам Злучаныя Штаты Амэрыкі. У 1789 годзе сувэрэннымі грамадзянамі некалькіх штатаў была ўхваленая канстытуцыя, якая заклала асновы новай дзяржавы.
Узбуйненьне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Паводле першага перапісу 1790 году ў краіне пражывалі каля 4 млн чалавек. За пэрыяд з 1790 па 1815 гады колькасьць насельніцтва падвоілася, а да 1860 году дасягнула 31,5 млн. На працягу першай паловы XIX стагодзьдзя адбывалася міграцыя амэрыканцаў на захад. Насельніцтва Паўночна-Заходняй тэрыторыі, дзе ўтварыліся штаты Агаё, Індыяна, Іліной, Мічыган і Вісконсін, узрасло з 51 тысячаў у 1800 годзе да 6,9 млн у 1860 годзе. За той жа пэрыяд колькасьць насельніцтва Новай Ангельшчыны ўзрасла з 1,2 млн чалавек да 3,1 млн. У 1790 годзе ў складзе насельніцтва пераважалі выхадцы з Брытанскіх астравоў, але былі таксама прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў, як то немцы, валійцы, французы, швайцарцы, нідэрляндцы. Этнічны склад насельніцтва фактычна заставаўся нязьменным да наплыву нямецкіх і ірляндзкіх імігрантаў у 1840—1850-я гады. У 1790 годзе афрыканцы, якія былі дастаўленыя сюды ў якасьці рабоў, складалі пятую частку ўсяго насельніцтва, аднак з-за заняпаду тытуняводзтва ўвоз рабоў скарачаўся. Падчас Вайны за незалежнасьць у большасьці штатах увоз рабоў быў забаронены, і ў 1808 годзе Кангрэс ЗША заканадаўча замацаваў гэтую забарону. Аднак падпольны гандаль рабамі квітнеў яшчэ доўгія гады. Падчас рэвалюцыі рабы ў большасьці паўночных штатаў здабылі волю, аднак ім рэдка даводзілася атрымаць усе грамадзянскія правы.
Імкненьне амэрыканцаў пашырыць тэрыторыі на захад прывяло да шэрагу доўгіх войнаў з індзейцамі і гішпанцамі. Купля тэрыторыі Луізыяны ў французаў у 1803 годзе амаль удвая павялічыла памер краіны — гэтая тэрыторыя значна пераўзыходзіла сучасны аднайменны штат, распасьціраючыся да Канады[23]. Сэрыя амэрыканскіх ваенных уварваньняў у Флорыду прывяла да таго, што Гішпанія павінна была саступіць частку ўзьбярэжжа Мэксыканскага заліву ў 1819 годзе. У гэтыя часы шырока было пашырана будаўніцтва чыгункі.
З 1820 па 1850 гады Джэксанава дэмакратыя пачала падвяргацца шэрагу рэформаў, якія ўключалі пашырэньне выбарчага права для мужчынаў. Гэта прывяло да ўзьнікненьня дзьвюхпартыйнай сыстэмы з 1828 па 1854 гады. У 1845 годзе ЗША анэксавала Рэспубліку Тэхас. Арэгонская дамова 1846 году зь Вялікабрытаніяй прывяла да ўсталяваньня кантролю ЗША сучасным амэрыканскім паўночным захадам. Перамога ў амэрыкана-мэксыканскай вайне прывяла да саступкі Мэксыкай Каліфорніі і вялікай часткі сучаснага паўднёвага захаду ЗША. Залатая ліхаманка 1848—1849 гадоў у Каліфорніі стымулявала міграцыю ў заходні рэгіён краіны і стварэньне дадатковых заходніх штатаў. Пасьля грамадзянскай вайны ў ЗША, новыя транскантынэнтальная чыгунка паскорыла перасяленьне на захад, і, тым самым, павелічэньнем канфліктаў з карэннымі народамі Амэрыкі.
У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя ў выніку працяглых спробаў Расея прадае ЗША Аляску, якая ў 1959 годзе атрымала статус дадатковага штату краіны. Пазьней далучаныя Гаваі й Пуэрта-Рыка, пры гэтым апошняя тэрыторыя дагэтуль ня мае статусу штату (аднак у рэгіёне дзейнічаюць рухі, мэтаю якіх зьяўляецца здабыцьцё статусу штату для тэрыторыі).
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Злучаныя Штаты ўтвараюць чацьвертую паводле плошчы краіну ў сьвеце пасьля Расеі, Канады й Кітаю. Кантынэнтальная частка ЗША займае тэрыторыю ад Атлянтычнага да Ціхага акіянаў, і пралягае паміж Канадай, Мэксыкай і Мэксыканскай затокай. Аляска — самы вялікі паводле плошчы штат. Ён аддзелены ад кантынэнтальнай часткі Канадай, берагі Аляскі — на Ціхім і Паўночным акіяне. Гаваі ўтвараюць архіпэляг у Ціхім акіяне на паўднёвы захад ад Паўночнай Амэрыкі. Пуэрта-Рыка — востраў у Карыбскім моры. Тэрыторыя краіны амаль цалкам знаходзіцца ў Заходнім пашар’і Зямлі, аднак выключэньне складае толькі тэрыторыя Гуаму і заходняя частка Аляскі.
Будова паверхні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Асноўную частку тэрыторыі ЗША паводле асаблівасьцяў рэльефу дзеляць на восем правінцыяў: Апалачы, Берагавыя раўніны, Унутраныя ўзвышшы, Унутраныя раўніны, узвышша ля возера Верхняга, Скалістыя горы, Міжгорныя плято і Ціхаакіянскія Берагавыя горы. Аляска і Гавайскія астравы таксама зьяўляюцца самастойнымі правінцыямі.
Найвышэйшы пункт краіны — Дэналі, якая месьціцца ў штаце Аляска і мае вышыню ў 6193 мэтры.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ЗША адрозьніваюцца вялікай разнастайнасьцю кліматычных умоваў. На асноўнай тэрыторыі краіны вылучаюць дзьве галоўныя кліматычныя вобласьці — Усходнюю і Заходнюю. Мяжа паміж імі праходзіць прыкладна ўздоўж мэрыдыяну 100° з. д.
Усходняя вобласьць у цэлым характарызуецца вільготным кліматам зь сярэдняй гадавой колькасьцю ападкаў ад 500 мм уздоўж мэрыдыяну 100° з.д. да больш 1500 мм на паўднёвым усходзе. Асноўная крыніца ападкаў — цёплае вільготнае паветра, якое паступае з боку Мэксіканскага заліву, і — у значна меншай ступені — з боку Атлянтычнага акіяну. Тэмпэратуры ў гэтай вобласьці больш залежаць ад шыраты мясцовасьці, чым ад вышыні паверхні, і даволі раўнамерна падвышаюцца з поўначы на поўдзень. У выніку лета на поўначы кароткае і цёплае, на поўдні працяглае і гарачае, а зіма на поўначы доўгая і халодная, на поўдні кароткая і вельмі цёплая.
Вялікая частка Ўсходняй вобласьці зазнае частыя зьмены надвор’я, галоўным чынам таму, што струмені цёплага паветра з поўдня часта перарываюцца масамі халоднага паветра, якое пранікае з поўначы. Асабліва зьменлівае надвор’е ў Новай Ангельшчыне, дзе ветраныя дажджлівыя пэрыяды хутка зьмяняюцца бясхмарнымі і сухімі.
У Заходняй вобласьці горны рэльеф аказвае вялікі ўплыў на цыркуляцыю атмасфэры. Калі вільготныя паветраныя масы, якія рухаюцца ад Ціхага акіяну на ўсход, падымаюцца над высокімі гарамі, там выпадаюць ападкі. Адпаведна наветраныя заходнія схілы гор значна лепш забясьпечаныя вільгацьцю, чым шырокія арыдныя тэрыторыі, разьмешчаныя з зацішнога боку ў дажджавым цені гор. Хоць у цэлым Заходняй вобласьці ўласьцівыя арыдны клімат, сярэдняя гадавая колькасьць ападкаў вагаецца ад меней 120 мм у пустыні Санора да больш 2500 мм у некаторых мясцовасьцях Берагавых хрыбтоў.
Тэмпэратуры ў Заходняй вобласьці залежаць ад шыраты і вышыні мясцовасьці, а ў прыбярэжных раёнах адчуваецца ўзьдзеяньне акіяну. Самыя высокія часткі гор знаходзяцца ў зімовых умовах, тады як у самых паўднёвых пустынях вялікую частку году пераважае гарачае надвор’е. Скалістыя горы абараняюць іх ад уварваньня халодных паветраных мас з поўначы.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Амаль усе рэкі асноўнай тэрыторыі ЗША ўпадаюць у Атлянтычны і Ціхі акіяны. Вялікая частка рачнога сьцёку накіроўваецца ў Мэксыканскую затоку, які зьяўляецца часткай Атлянтычнага акіяну. Ягоны вадазборны басэйн распасьціраецца да Скалістых гор на захадзе, Апалачаў на ўсходзе і мяжы з Канадай на поўначы. Некаторыя рэкі, як напрыклад Рыё-Грандэ, працякаюць беспасярэдне ў Мэксыканскую затоку. Большасьць рэк належыць да гіганцкай сыстэмы, сфармаванай ракой Місысыпі (даўжыня — 3757 км) і ейным галоўным прытокам ракой Мізуры (даўжыня — 4127 км). Мноства рэк, пераважна кароткіх, упадае ў Атлянтычны акіян. Самыя доўгія зь іх, працягласьцю ў некалькі сотняў кілямэтраў, пачынаюцца ў Апалачах. Сьцёк з вобласьці Вялікіх азёраў накіраваны на паўночны ўсход па рацэ Сьвятога Лаўрэнція, якая ўпадае ў Атлянтычны акіян на тэрыторыі Канады.
На Захадзе ЗША сыстэмы рэк Калумбія, Каларада і Сакрамэнта-Сан-Хоакін утвараюць асноўныя вадазборныя басэйны і ўпадаюць у Ціхі акіян. Аднак у арыдных і сэміарыдных раёнах, аддаленых ад узьбярэжжа акіяну, мноства перасыхаючых рэк і некалькі рэк са сталым сьцёкам упадаюць у азёры ў замкнёных катлавінах. Невялікая частка тэрыторыі ЗША, пераважна ў штатах Мінэсота і Паўночная Дакота, прымеркаваная да вадазборнага басэйну, сьцёк зь якога накіраваны да поўначы праз возера Вініпэг, раку Нэльсан і Гадсанаву затоку у Арктычны акіян.
У ЗША знаходзіцца мноства азёраў. Самім вялікім зь іх зьяўляецца Мічыган (57 440 кв. км), адзінае зь пяці Вялікіх азёраў, цалкам зьмешчанае ў межах ЗША. Другое памерамі — Вялікае Салёнае возера ў штаце Юта (2850 кв. км).
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзяржаўны лад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дзяржаўны лад ЗША — фэдэральная прэзыдэнцкая рэспубліка, якая складаецца з 50 штатаў і фэдэральнай сталічнай акругі Вашынгтону. ЗША заяўляюць пра сувэрэнітэт над пяцьцю неінкарпараванымі тэрыторыямі і некалькімі ненаселенымі астраўнымі ўладаньнямі[24]. Гэта найстарэйшая зь існых фэдэрацыяў у сьвеце[25], а іхняя прэзыдэнцкая сыстэма фэдэральнага кіраваньня была цалкам або часткова прынятая многімі дзяржавамі пасьля дэкалянізацыі[26]. Канстытуцыя ЗША ўважаецца за найвышэйшы прававы дакумэнт краіны[27]. Фэдэральны ўрад падзяляецца на тры галіны, усе яны разьмешчаныя ў Вашынгтоне. Канстытуцыя ЗША ўсталёўвае падзел уладаў, прызначаны дзеля забесьпячэньня сыстэмы стрымліваньняў і працівагаў, каб прадухіліць узьнікненьне перавагі любой з трох галінаў[28]. Трохгалінная сыстэма вядомая як прэзыдэнцкая сыстэма, у адрозьненьне ад парлямэнцкай сыстэмы, дзе выканаўчая ўлада ёсьць часткай заканадаўчага органу. Многія краіны сьвету перанялі гэты элемэнт канстытуцыі ЗША 1789 году, асабліва ў посткаляніяльных Амэрыках[29].

Прэзыдэнт абіраецца на дзьвюхступенных выбарах. Кандыдаты ад палітычных партыяў спачатку павінны перамагчы ў праймэрыз (якія ў некаторых штатах маюць назву кокусы). У выбарах удзельнічае ўсё насельніцтва краіны ў веку ад 18 гадоў незалежна ад плоцевай ды расавай праналежнасьці. Кандыдаты на пасаду прэзыдэнта ладзяць выбарчую кампанію разам з кандыдатам на пасаду віцэ-прэзыдэнта. Абодва кандыдаты абіраюцца разам або разам трываюць паразу на прэзыдэнцкіх выбарах. Прэзыдэнт краіны абіраецца паводле традыцыйнае сыстэмы, вядомай як калегія выбарцаў. На практыцы ж кожны з 50 штатаў выбірае групу прэзыдэнцкіх выбарнікаў, якія паводле закону штату абавязаныя зацьвердзіць пераможцу народнага галасаваньня ў гэтым штаце. Кожны штат вылучае двух выбарнікаў плюс адзінага дадатковага выбарніка ад кожнай выбарчай акругі ў штаце, што фактычна адпавядае колькасьці абраных прадстаўнікоў, якіх штат накіроўвае ў Кангрэс. Акруга Калюмбія, якая ня мае прадстаўнікоў або сэнатараў, атрымлівае тры выбарчыя галасы. І прэзыдэнт, і віцэ-прэзыдэнт займаюць пасаду на чатырохгадовы тэрмін, і прэзыдэнт можа быць пераабраны толькі адзін раз, яшчэ на адзін чатырохгадовы тэрмін. Прэзыдэнт прызначае сябраў кабінэту, пры ўмове зацьвярджэньня іх Сэнатам, і вызначае іншых службовых асобаў, якія кіруюць і забясьпечваюць выкананьне фэдэральнага заканадаўства і палітыкі праз адпаведныя ўстановы[30]. Таксама кіраўнік дзяржавы мае паўнамоцтвы накладаць вэта на заканадаўчыя праекты Кангрэсу ЗША да таго, як яны стануць законам. Аднак прэзыдэнцкае вэта можа быць пераадоленае двума трэцямі галасоў у абедзьвюх палатах Кангрэсу. Прэзыдэнт таксама валодае правам мілаваньня за фэдэральныя злачынствы. Нарэшце, прэзыдэнт мае паўнамоцтвы выдаваць шырокія «выканаўчыя загады» ў шэрагу палітычных сфэраў, якія падлягаюць судоваму перагляду.

Заканадаўчую ўладу ў краіне чыніць Кангрэс ЗША, які падзяляецца на дзьве палаты, як то з Сэнату і Палаты прадстаўнікоў. Гістарычна склалася, што большасьць месцаў у Кангрэсе абіраюцца сябры дзьвюх партыяў — Рэспубліканскай ды Дэмакратычнай, што дало падставу лічыць амэрыканскую палітычную сыстэму дзьвюхпартыйнай. У Сэнаце засядаюць 100 сябраў, то бок два прадстаўнікі ад кожнага штату, якія абіраюцца выбарнікамі гэтага штату на шасьцігадовы тэрмін. Палата прадстаўнікоў мае 435 сябраў, якія абіраюцца на двухгадовы тэрмін выбарнікамі той кангрэснай акругі, у якой яны пражываюць. Заканадаўчы орган штату вызначае межы акругаў, якія мусяць быць суцэльнымі ў межах штату. Кожная кангрэсная акруга ЗША мае аднолькавую колькасьць насельніцтва і накіроўвае аднаго прадстаўніка ў Кангрэс[31]. Гады выбараў сэнатараў чаргуюцца такім чынам, што толькі адная траціна зь іх выстаўляецца на выбары кожныя два гады[32]. Кангрэс ЗША зацьвярджае законы фэдэральнага ўзроўню, абвяшчае вайну, зацьвярджае міжнародныя дамовы, валодае «бюджэтнай уладай»[33] і можа высоўваць імпічмэнт дзейнаму прэзыдэнту[34]. Адной з найважнейшых незаканадаўчых функцыяў гэтага органа ёсьць паўнамоцтвы расьсьледаваньня і нагляду за выканаўчай уладай[35]. Кангрэсны нагляд звычайна дэлегуецца камітэтам і робіцца дзякуючы паўнамоцтву Кангрэсу выдаваць позвы[36]. Значная частка працы Кангрэсу выконваецца праз сыстэму камітэтаў, кожны зь якіх прызначаецца дзеля пэўнай мэты або функцыі. Уладу ў штатах прадстаўляюць губэрнатары, якія абіраюцца мясцовым насельніцтвам.
Фэдэральная судовая ўлада ЗША, судзьдзі якой прызначаюцца прэзыдэнтам пажыцьцёва пры зацьвярджэньні Сэнатам, улучае перадусім Вярхоўны суд ЗША, фэдэральныя апэляцыйныя суды і фэдэральныя акруговыя суды. Найніжэйшым узроўнем у гэтай сыстэме ёсьць фэдэральны акруговы суд, які разглядае ўсе справы, што тычацца «першаснай юрысдыкцыі», то бок фэдэральных статутаў, канстытуцыйнага права або міжнародных дамоваў. Пасьля таго як фэдэральны акруговы суд выдасьць сваю пастанову па справе, яна можа быць аспрэчаная і перададзеная ў фэдэральны апэляцыйны суд. Дванаццаць фэдэральных акругаў судовай сыстэмы ЗША падзяляюць краіну на 12 асобных геаграфічных адміністрацыйных рэгіёнаў дзеля разгляду апэляцыяў. Наступным і найвышэйшым судом у сыстэме ёсьць Вярхоўны суд Злучаных Штатаў[37][38][39][40][41]. Вярхоўны суд ЗША тлумачыць законы і адмяняе тыя, якія прызнае неканстытуцыйнымі. У сярэднім Вярхоўны суд атрымлівае каля 7000 хадайніцтваў аб выдачы пісьмовага распараджэньня штогод, але задавальняе толькі блізу 80 зь іх[42].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзяржава складаецца з 50 штатаў, якія зьяўляюцца раўнапраўнымі суб’ектамі фэдэрацыі, і сталічнай фэдэральнай акругі Калюмбія.
Кожны штат мае сваю канстытуцыю, заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады.
Штаты падзяляюцца на акругі (у Луізыяне гістарычна склаўся тэрмін «прыход» (parish); у Алясцы ўжываюць тэрмін «бора» (borough), — драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі, якія звычайна ня маюць істотных урадавых функцыяў. Найболей вядомай функцыяй графстваў зьяўляецца кіраваньне дзяржаўнымі школамі. Мясцовым жыцьцём населеных пунктаў кіруюць муніцыпалітэты.
Замежныя дачыненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
ЗША маюць шырокую сыстэму замежных дачыненьняў і, паводле стану на 2024 год, другую паводле велічыні дыпляматычную службу ў сьвеце. Краіна ёсьць сталым сябрам Рады Бясьпекі ААН[43] і месцам, дзе месьціцца штаб-кватэра ААН[44]. ЗША ўваходзяць у міжурадавыя арганізацыі G7[45], G20[46] і АЭСР[47]. Амаль усе краіны маюць у ЗША амбасады, а многія таксама консульствы ці афіцыйныя прадстаўніцтвы. Аналягічна, амаль усе дзяржавы трымаюць афіцыйныя дыпляматычныя місіі ў Злучаных Штатах, за выключэньнем Ірану, КНДР[48] і Бутану[49]. Не хважаючы на тое, што Тайвань ня мае афіцыйных дыпляматычных дачыненьняў з ЗША, але краіны падтрымліваюць паміж сабою шчыльныя неафіцыйныя сувязі[50]. Злучаныя Штаты рэгулярна надаюць Тайваню вайсковую тэхніку дзеля стрымліваньня магчымай кітайскай агрэсіі[51]. Геапалітычная ўвага краіны ўсё больш скіроўваецца на Інда-Ціхаакіянскі рэгіён, дзе ЗША далучыліся да Чатырохбаковага дыялёгу ў сфэры бясьпекі і АУКУС[52][53].
ЗША маюць асаблівыя дачыненьні зь Вялікабрытаніяй і моцныя сувязі з Канадаю[54], Аўстраліяй[55], Новай Зэляндыяй[56], Філіпінамі[57], Японіяй[58], Рэспублікай Карэяй[59], Ізраілем[60] і шэрагам краінаў Эўрапейскага Зьвязу, як то з Францыяй, Італіяй, Нямеччынай, Гішпаніяй і Польшчай[61]. ЗША цесна супрацоўнічаюць з сваімі хаўрусьнікамі па НАТО ў пытаньнях вайсковай і нацыянальнай бясьпекі, а таксама з краінамі Амэрыкі праз Арганізацыю амэрыканскіх дзяржаваў і Пагадненьне аб свабодным гандлі паміж ЗША, Мэксыкай і Канадай. ЗША ажыцьцяўляюць поўную міжнародную абарончую юрысдыкцыю і адказнасьць за Мікранэзію, Маршалавы астравы і Палаў праз Пагадненьне аб свабоднай асацыяцыі. Краіна ўсё больш разьвівае стратэгічнае супрацоўніцтва зь Індыяй[62], у той час як ейныя дачыненьні з Кітаем паступова пагаршаюцца[63]. Пачынаючы з 2014 году, ЗША сталі ключавым хаўрусьнікам Украіны[64][65].
Беларуска-амэрыканскія дачыненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Злучаныя Штаты прызналі незалежнасьць Беларусі 25 сьнежня 1991 году. Пасьля таго, як абедзьве краіны ўсталявалі дыпляматычныя стасункі, у Менску 31 студзеня 1992 году было афіцыйна адкрытая амбасада ЗША. Першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэйвід Сўорц прыступіў да выкананьня сваіх абавязкаў 25 жніўня 1992 году і завяршыў тэрмін сваіх паўнамоцтваў у студзені 1994 году. Наступнымі амбасадарамі ЗША ў Беларусі былі Кенэт Ялавіц, Дэніел Спэкгард, Майкл Козак і Джордж Крол. 21 ліпеня 2006 году прэзыдэнт Джордж Буш рэкамэндаваў на пасаду амбасадара ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт. Яна прыбыла ў Менск 18 верасьня 2006 году і працавала там да 2008 году, калі беларускі ўрад у аднабаковым парадку ўвёў абмежаваньні на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў і вымусіў ЗША адклікаў зь Беларусі свайго амбасадара.
Абедзьве краіны абмяняліся афіцыйнымі візытамі на найвышэйшым узроўні: Станіслаў Шушкевіч, тагачасны Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, сустрэўся ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам Білам Клінтанам у ліпені 1993 году, а прэзыдэнт ЗША наведаў Беларусь 15 студзеня 1994 году.
Узброеныя сілы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Узброеныя сілы Злучаных Штатаў складаюцца з:
- Марской пяхоты
- Сухапутных сілаў
- Ваенна-марскіх сілаў
- Ваенна-паветраных сілаў
- Берагавой аховы
Колькасьць на красавік 2007 году — 1 426 700 чалавек рэгулярнага войска, 1 458 500 чалавек у рэзэрве. Бюджэт 2007 году — $553 млрд. ЗША ўдзельнічае ў абаронным блёку НАТО, бярэцца ўдзел у хаўрусных міратворчых і антытэрарыстычных апэрацыях (Кувэйт, Югаславія, Аўганістан, Ірак). У 2021 годзе на вайсковы бюджэт ЗША прыпала 40% сусьветных выдаткаў на войска[66].
Праваахоўныя органы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ЦРУ (Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне)
- ФБР (Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў)
- Управа па барацьбе з наркотыкамі
Па стане на 2007 год у турмах ЗША заставалася 2 323 000 чалавек, гэта каля 1% ад усяго насельніцтва краіны. Са зьняволеных 2,77 адсоткі лацінаамэрыканцы, 6,66 адсоткі — афраамэрыканцы. Для таго, каб пасадзіць у турмы, у 2007 годзе, было затрачана 49 млрд доляраў ЗША, да 2011 году выдаткі дасягнулі прыкладна $74 млрд.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Эканоміка Злучаных Штатаў абапіраецца на капіталістычныя прынцыпы і падсілкоўваецца багатымі прыроднымі рэсурсамі і высокай прадукцыйнасьцю. Паводле зьвестак Міжнароднага валютнага фонду, СУП ЗША складае $20,9 трлн[5][67]. Нацыянальны СУП паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці быў прыкладна на 9% большым у параўнаньні з Эўрапейскім зьвязам, насельніцтва якога больш на 62% за насельніцтва Злучаных Штатаў. Паводле Сусьветнага банку, намінальны СУП ЗША ацэньваецца ў $ 21,4 трлн па стане на 2019 год, што на траціну больш за паказчык Эўрапейскага зьвязу[67]. З 1983 па 2008 гады рэальны гадавы рост СУП складаў 3,3%, што больш у параўнаньні зь сярэднім паказчыкам астатніх краінаў G7, які маюць каля 2,3%[68]. Краіна займае дзявятае месца ў сьвеце па намінальным СУП на душу насельніцтва. Даляр ЗША зьяўляецца асноўнай рэзэрвовай валютай у сьвеце[69].
Злучаныя Штаты ўважаюцца за найбуйнейшага імпартэра тавараў і другога паводле велічыні экспартэра, не зважаючы на тое, што экспарт на душу насельніцтва зьяўляецца адносна нізкімі. У 2010 годзе агульны гандлёвы дэфіцыт ЗША складаў $635 млн[70]. Канада, Кітай, Мэксыка, Японія й Нямеччына ёсьць галоўнымі гандлёвымі партнэрамі краіны[71]. У 2010 годзе нафта была найбуйнейшай імпартным таварам, у той час як транспартнае абсталяваньне зьяўлялася найбуйнейшым экспартным таварам[70]. Кітай зьяўляецца найбуйнейшым замежным трымальнікам дзяржаўнага доўгу ЗША[72]. Паводле справаздачы Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (Парыж, Францыя), у ліпені 2013 году здабыча вуглевадародаў у ЗША перасягнула 22 млн бочак (3,498 млрд літраў) за дзень у сувязі з распрацоўкай лупняковых радовішчаў Бакен у Паўночнай Дакоце і Ігл-Форд у Тэхасе. У выніку ЗША выперадзілі Расею па нафтаздабычы і занялі 2-е месца ў сьвеце пасьля Саудаўскай Арабіі. Рост нафтаздабычы з лупнякоў у ЗША ў наступныя гады істотна абнізіў цэны на нафту на сусьветным рынку, бо дагэтуль ЗША працяглы час былі аднымі з найбольшых імпартэраў нафты ў сьвеце[73].
У 2009 годзе прыватны сэктар, паводле ацэнак, складаў 86,4% ад эканомікі, з улікам фэдэральнай урадавай дзейнасьці ў 4,3% і дзйнасьці органаў мясцовага самакіраваньня і ўрадаў штатаў у 9,3%[74]. Не зважаючы на тое, што эканоміка краіны дасягнула постіндустрыяльнага ўзроўню разьвіцьця й ягоныя сэктары паслуг складаюць 67,8% ад СУП, Злучаныя Штаты па-ранейшаму трымаюць званьне буйной індустрыяльнай дзяржавы[75].
Хімічная прамысловасьць ёсьць асноўнай сфэрай прамысловасьці ў ЗША[76]. Злучаныя Штаты ёсьць трэцім паводле велічыні вытворцам нафты ў сьвеце, а таксама ейным найбуйнейшым імпартэрам. ЗША ёсьць галоўным у сьвеце вытворцам электрычнай і ядзернай энэргіі, а таксама вырабніцтва звадкаванага прыроднага газу, серы, фасфатаў і солі. У 2023 годзе на атамныя электрастанцыі прыпадала 19,6 % вытворчасьці электраэнэргіі ў ЗША[77]. Акрамя таго іншымі асноўнымі галінамі прамысловасьці ёсьць мэталюргія, машынабудаваньне, аэракасьмічная, электронная, харчовая і вайсковая прамысловасьці. У гэты ж час на сельскую гаспадарку прыходзіцца крыху менш за 1% СУП[75] аднак Злучаныя Штаты ўважаюцца за найбуйнейшага ў сьвеце вытворцу кукурузы і соевых бабоў[78][79]. Разам з тым для ЗША характэрныя высокі зьнешні доўг, вялікія карпаратыўныя даўгі і запазычанасьці па іпатэцы, нізкі ўзровень ашчаджэньняў, падзеньне кошту на нерухомасьць, то бок праблема інвэставаньня, вялікі плацёжны дэфіцыт. Узровень беспрацоўя — 9,5% (травень 2009). Асноўныя сэктары: сельская гаспадарка (0,9%), прамысловасьць (20,6%), сфэра паслуг (78,5%).
Навука і тэхналёгіі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
З канца XIX стагодзьдзя ЗША ўважаюцца за лідэра тэхналягічных інавацыяў, а зь сярэдзіны XX стагодзьдзя яшчэ і навуковых дасьледаваньняў[82]. Мэтады вытворчасьці ўзаемазаменных дэталяў і стварэньне індустрыі варштатаў дазволілі разгарнуць маштабную вытворчасьць амэрыканскіх спажывецкіх тавараў у канцы XIX стагодзьдзя. Да пачатку XX стагодзьдзя электрыфікацыя фабрык, укараненьне канвэернай лініі і аўтаматызацыі агулам сфармавалі сыстэму масавай вытворчасьці.
У XXI стагодзьдзі ЗША застаюцца адной з наймацнейшых навуковых дзяржаваў сьвету, хоць Кітай стаў буйным канкурэнтам у многіх галінах[83]. ЗША маюць найвялікшыя ў сьвеце выдаткі на навуковыя дасьледаваньні і распрацоўкі[84] і займаюць дзявяты радок паводле іхняй дзелі ў ВУП[85]. У 2022 годзе краіна была другой у сьвеце пасьля Кітаю паводле колькасьці апублікаваных навуковых артыкулаў[86]. У 2021 годзе ЗША займалі трымалі другое месца (таксама пасьля Кітаю) паводле колькасьці нададзеных патэнтных заявак і трэці радок паводле заявак на таварныя знакі і практычнае прамысловае ўкараненьне пасьля Кітаю і Нямеччыны[87]. У 2025 годзе[88] ЗША занялі трэцяе месца пасьля Швайцарыі і Швэцыі ў Глябальным індэксе інавацыяў. Краіна лічыцца сусьветным лідэрам у распрацоўцы тэхналёгіяў штучнага інтэлекту[89]. У 2023 годзе ЗША былі прызнаныя за другую найбольш тэхналягічна разьвітую краінай сьвету пасьля Рэспублікі Карэі паводле часопісу Global Finance[90].
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Згодна са зьвесткамі Бюро перапісу насельніцтва ЗША насельніцтва краіны цяпер складае амаль 318,5 млн чалавек[91], уключаючы 11,2 млн нелегальных імігрантаў. Насельніцтва ЗША павялічылася амаль у чатыры разы за XX стагодзьдзе, ад прыкладна 76 мільёнаў у 1900 годзе да сёньняшняга паказчыку[92]. Злучаная Штаты ёсьць трэцяй самай населенай краінай у сьвеце, пасьля Кітаю і Індыі, аднак ЗША ўважаюцца адзінаю буйной прамыслова разьвітай краінай, у якой прагназуецца значнае павелічэньне колькасьці насельніцтва[93]. Самым густанаселеным штатам ёсьць Каліфорнія з насельніцтвам у 36 893 799 чалавек. Паводле Бюро перапісу, самы хуткі рост насельніцтва з 1990 па 2000 год назіраўся ў штатах Нэвада (66,3%), Арызона (40%) і Каларада (30,6%).
Злучаныя Штаты маюць вельмі разнастайнае насельніцтва, то бок налічваецца 31 этнічная група паводле паходжаньня, у якія ўваходзяць больш за мільён жыхароў[94]. Нямецкія амэрыканцы ўважаюцца за найвялікшую этнічную групу, у іхных шэрагах налічваецца больш за 50 мільёнаў чалавек. Другой паводле велічыні зьяўляюцца ірляндзкія амэрыканцы (каля 35 млн), наступныя — амэрыканцы мэксыканскага паходжаньня (каля 31 млн) і ангельскія амэрыканцы (каля 27 млн). Іншыя буйныя групы эўрапейскага паходжаньня ўключаюць у сябе італьянцаў, швэдаў, фінаў і палякаў, пры гэтым усе зь пералічаных этнасаў, як правіла, гістарычна сканцэнтраваныя ў тым ці іншым рэгіёне. Прыбыцьцё прадстаўнікоў этнасаў эўрапейскага паходжаньня мае даўнюю гісторыю, сыходзячы часьцяком у ХІХ або нават XVIII стагодзьдзі, некаторыя з іхніх сьвятаў укараніліся ў агульнаамэрыканскай культуры (напрыклад, дзень сьвятога Патрыка). Прыкладна адна дзясятая ад насельніцтва ЗША вядзе паходжаньне ад пурытанаў — першых эўрапейскіх насельнікаў сучаснае тэрыторыі ЗША. З канца ХІХ стагодзьдзя з эканамічных прычынаў узьнікае беларуская дыяспара, якая папаўняецца ў сярэдзіне наступнага стагодзьдзя дзякуючы эміграцыі антысавецкай інтэлігенцыі; дзякуючы ёй была разгорнутая параўнальна актыўная культурная дзейнасьць, у прыватнасьці, беларусы былі прызнаныя ў рамках Акту аб паняволеных народах. Першай асобай беларускага паходжаньня, якая адзначылася вядомай дзейнасьцю ў ЗША, быў Тадэвуш Касьцюшка, які пэўны час удзельнічаў у незалежніцкім руху ЗША.

Белыя амэрыканцы ёсьць самай вялікай расавай групай. Афраамэрыканцы ёсьць найбуйнейшай у краіне расавай меншасьцю і трэцяй паводле велічыні групай паводле паходжаньня[94]. Амэрыканцы азіяцкага паходжаньня ўважаюцца за другую паводле велічыні расавую меншасьцю краіны. Трыма найбуйнейшымі азіяцкімі амэрыканскімі этнічнымі групамі лічацца амэрыканцы кітайскага паходжаньня, філіпінскія амэрыканцы і амэрыканцы індыйскага паходжаньня[94]. Амэрыканцы індзейскага паходжаньня дагэтуль ёсьць прыкметнай часткай насельніцтва ва ўсходніх штатах, па ўсёй краіне яны маюць рэзэрвацыі — своеасаблівую форму мясцовай аўтаноміі. У Алясцы пражываюць эскімосы й алеуты — апошнія адзначаюцца значнай дзельлю ахрышчаных у маскоўскае праваслаўе, атрыманае празь дзейнасьць расейскіх даамэрыканскіх калянізатараў.
У 2012 фінансавым годзе больш за адзін мільён імігрантаў атрымалі правы на законнае пражываньне ў краіне, пры гэтым большасьць зь іх атрымалі правы згодна з праграмай узьяднаньня сем’яў. З гістарычных прычынаў моваю большасьці насельніцтва, а таксама моваю міжнацыянальнае камунікацыі краіны стала ангельская мова. Ангельская мова ёсьць роднай для абсалютнае большасьці неангельскага эўрапейскага насельніцтва ЗША (за выключэньнем мігрантаў цяперашняга часу), гэтая ж мова дэ-факта мае статус дзяржаўнай (аднак заканадаўча панятак аб дзяржаўнай мове адсутнічае).
На 2022 год у ЗША налічвалася звыш 4-х млн чалавек (1,2% насельніцтва), якія прымалі абязбольвальнікі ад гераінавай ломкі[95].
Мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Хоць у ЗША размаўляюць на многіх мовах і дыялектах, ангельская мова ёсьць найбольш ужыванай сярод іх[96]. 1 сакавіка 2025 году прэзыдэнт Дональд Трамп падпісаў указ пра прызнаньне ангельскай мовы дзяржаўнай мовай у краіне. Да гэтага ў ЗША за ўсю іхную гісторыю ніколі не было дзяржаўнай мовы, зацьверджанай на фэдэральным узроўні. Тым ня менш, некаторыя законы, напрыклад патрабаваньні да натуралізацыі, яшчэ раней стандартызавалі ўжываньне ангельскай. На рэгіянальным узроўні ангельская прызнана афіцыйнай мовай у 32 з 50 штатаў. Тры штаты й чатыры тэрыторыі ЗША прызналі мясцовыя або карэнныя мовы афіцыйнымі поруч з ангельскай. Сярод іх былі Гаваі з гавайскай мовай[97], Аляска з дваццацю мовамі карэнных жыхароў[98], Паўднёвая Дакота з мовай сію[99], Амэрыканскае Самоа з самоанскай мовай, Пуэрта-Рыка з гішпанскай мовай, Гуам з мовай чамора, ды Паўночныя Марыянскія астравы з каралінскай мовай і мовай чамора. Усяго ў ЗША размаўляюць на 169 карэнных амэрыканскіх мовах[100]. У Пуэрта-Рыка гішпанская мова больш распаўсюджаная, чым ангельская[101].
Паводле некаторых дасьледваньняў 2020 году[102], каля 245,4 мільёнаў чалавек у ЗША ў веку пяці гадоў і больш старэйшых размаўлялі ўдома толькі па-ангельску. Паводле зьвестак ураду за 2019 год, амаль 68 мільёнаў жыхароў ЗША гаварылі ў сябе дома не па-ангельску. Відавочная большасьць зь іх гаварылі на гішпанскай мове: іх колькасьць ацэньваецца звыш 40 мільёнаў[103]. Да ліку іншых моваў, якмі ўдома размаўляе як меней адзін мільён чалавек, стасаваліся кітайская (3,40 мільёнаў), тагальская (1,71 мільёнаў), віетнамская (1,52 мільёнаў), арабская (1,39 мільёнаў), француская (1,18 мільёнаў), карэйская (1,07 мільёнаў) і расейская (1,04 мільёнаў). Нямецкая, на якой дома размаўляў 1 мільён чалавек у 2010 годзе, у 2020 годзе зьнізілася да 881 тысячаў ацэненых носьбітаў.
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першая папраўка да Канстытуцыі ЗША гарантуе свабоду веравызнаньня і забараняе кангрэсу прымаць законы, якія будуць тычацца рэлігійных справаў. Хрысьціянства на сёньняшні дзень ёсьць найбольш распаўсюджанай рэлігіяй, якая практыкуецца ў краіне, але вызнаюцца, таксама, і іншыя рэлігіі. Паводле апытаньня 2013 году 56% амэрыканцаў заявілі, што рэлігія адыгрывае «вельмі важную ролю ў іхным жыцьці», значна больш высокую лічбу, чым у любой іншай разьвітой краіне[104]. У 2009 годзе паводле апытаньня інстытуту Гэлапа 42% амэрыканцаў заявілі, што яны наведваюць царкву штотыдзень або амаль штотыдзень, гэтыя лічбы вагаліся ад мінімуму ў 23% у штаце Вэрмонт да ўзроўню ў 63% у штаце Місысыпі[105]. Як і ў іншых заходніх краінах дзель атэістаў у ЗША паступова павялічваецца. Бязьвер’е імкліва расьце сярод амэрыканцаў да 30 гадоў[106]. Апытаньні паказваюць, што ў цэлым амэрыканская арганізаваная рэлігійная дзейнасьць зьніжаецца[107], і, што больш маладых амэрыканцаў, у прыватнасьці, становяцца ўсё больш нерэлігійнымі[108].
Паводле апытаньня 2012 году 73% дарослых грамадзянаў ЗША вызнаюць сябе хрысьціянінамі[109], што ў параўнаньні з 86,4% у 1990 годзе было меншым паказьнікам[110]. На пратэстанцкія дэнамінацыі прыпадала 48% ад колькасьці ўсяго насельніцтва, у той час як на вернікаў рымска-каталіцкай царквы прыпадала 22%[109]. На іншыя нехрысьціянскія рэлігіі ў 2012 годзе прыходзілася 6% насельніцтва. Гэты паказчык крыху павялічыўся ў параўнаньні з 4% у 2007 годзе[109]. У ходзе апытаньня 19,6% амэрыканцаў назвалі сябе агностыкам, атэістам ці проста, што ня маюць аніякай рэлігіі.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пачатковая адукацыя ў ЗША пераважна дзяржаўная, кантралюецца і фінансуецца на трох узроўнях: фэдэральным, штату, мясцовым, і рэгулююцца Дэпартамэнтам адукацыі ЗША шляхам увядзеньня абмежаваньняў на фэдэральныя гранты. Існуе разгалінаваная сыстэма дзяржаўных школ. У большасьці штатаў, дзеці абавязаны наведваць школу ва ўзросьце ад шасьці або сямі гадоў, пакуль ім ня споўніцца 18 гадоў. Такім чынам існуе сыстэма з 12 клясаў, якая дае базавую сярэдную адукацыю. У некаторых штатах час навучаньня ў школе меншы[111]. Каля 12% дзяцей навучаюцца ў парафіяльных або рэлігійных прыватных школых. Крыху больш за 2% дзяцей праходзяць хатняе навучаньне. ЗША выдатковаўюць на адукацыю аднаго чалавека больш чым любая іншая краіна ў сьвеце, то бок на 2010 год на кожнага школьніка была выдаткавана больш за $11 тысячаў [112]. Каля 80% амэрыканскіх студэнтаў наведваюць дзяржаўныя ўнівэрсытэты[113]. У Злучаных Штатаў існуе вялікая колькасьць прыватных і дзяржаўных вышэйшых навучальных установаў. У адпаведнасьці зь міжнародных рэйтынгамі, 13 або 15 амэрыканскіх каледжаў і ўнівэрсытэтаў уваходзіць у топ-20 навучальных установаў сьвету[114].
Узровень адукацыі ў ЗША складае 97%, аднак паводле перапісу 2003 толькі 84,5% амэрыканцаў ад 25 гадоў і старэй мелі сярэднюю адукацыю. З гістарычных прычынаў адукацыя не ўпамінаецца ў Канстытуцыі, з-за чаго рэгулюецца ў асноўным на ўзроўні штату. Адсутнічаюць уніфікаваныя фэдэральныя стандарты для навучальных установаў. У горадзе Мантэсума (акруга Сан-Мігель, штат Нью-Мэксыка) дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасьці — Заходнеамэрыканскі.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ЗША багатыя на разнастайнасьць традыцыяў і звычаяў, дзякуючы шматэтнічны склад насельніцтва[115][116]. Краіну апісваюць як тую, якая грунтуецца на каштоўнасьцях індывідуалізму і асабістай свабоды[117], а таксама моцную працоўную этыку і канкурэнтаздольнасьць. Добраахвотны альтруізм адносна іншых таксама адыгрывае значную ролю[118][119][120]. Гэтак паводле дасьледаваньня Фундацыі дабрачыннай дапамогі за 2016 год, амэрыканцы ахвяравалі на дабрачыннасьць 1,44% ад агульнага ВУП, што было найвышэйшым паказьнікам у сьвеце зь вялікім адрывам ад іншых[121]. Традыцыйна амэрыканцы трымаюцца палітычнай веры ў «амэрыканскае крэда», якое выяўляецца праз згоду кіраваных, свабоду, роўнасьць перад законам, дэмакратыю, сацыяльную роўнасьць, правы на ўласнасьць і схільнасьць да абмежаваньняў для ўраду[122]. ЗША набылі значную «жорсткую» і «мяккую» моц праз дыпляматычны ўплыў, эканамічную вагу, вайсковыя хаўрусы і культурніцкую экспансію празь фільмы, музыку, відэагульні, спорт і ежу[123][124]. Уплыў, які ЗША робяць на іншыя краіны празь мяккую сілу, называюць амэрыканізацыяй.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Каляніяльныя амэрыканскія аўтары былі пад уплывам Джона Лока і іншых філёзафаў Асьветніцтва[126][127]. Час Амэрыканскай рэвалюцыі (1765—1783) адзначаны палітычнымі творамі Бэнджаміна Франкліна, Аляксандра Гамільтана, Томаса Пэйна і Томаса Джэфэрсана. Беспасярэдне перад і па Вайне за незалежнасьць газэты набылі вялікую папулярнасьць, задавальняючы попыт на антыбрытанскую нацыянальную літаратуру[128][129]. Раьннім раманам уважаецца «Сіла спачуваньня» Ўільяма Гіла Браўна, выдадзены ў 1791 годзе. Пісьменьнік і крытык Джон Ніл у першай палове XIX стагодзьдзя спрыяў фармаваньню ўнікальнай амэрыканскай літаратуры і культуры, крытыкуючы папярэднікаў, як то Вашынгтона Ірвінга, за імітацыю брытанскіх узораў, і ўплываючы на аўтараў кшталту Эдгара Алана По[130], які скіраваў амэрыканскую паэзію і апавяданьні ў новае рэчышча. Ралф Ўолда Эмэрсан і Маргарэт Фулер сталіся піянэрамі ўплывовага руху трансцэндэнталістаў[131][132], а Гэнры Дэйвід Тора, аўтар твору «Ўолдэн, альбо Жыцьцё ў лесе», таксама быў пад уплывам гэтага руху.
Канфлікт вакол абаліцыянізму натхняў пісьменьнікаў, як то Гарыет Бічэр-Стоў, і аўтараў рабскіх наратываў, напрыклад Фрэдэрыка Дугласа. Праца «Пунсовая літара» 1850 году Натаніеля Готарна выявіла цёмны бок амэрыканскай гісторыі, гэтак жа як вядомы твор «Мобі Дык» 1851 году Гэрмана Мэлвіла. Найбольш значнымі паэтамі XIX стагодзьдзя, часу амэрыканскага Рэнэсансу, былі Ўолт Ўітмэн, Мэлвіл і Эмілі Дыкінсан[133][134][135][136]. Марк Твэн стаў першым буйным амэрыканскім пісьменьнікам, народжаным на Захадзе. Гэнры Джэймз атрымаў міжнародную ўхвалу дзякуючы раманам кшталту «Жаночы партрэт» (1881). Зь цягам пашырэньня пісьменнасьці сярод насельніцтва пэрыядычныя выданьні ўсё часьцей друкавалі гісторыі пра прамысловых рабочых, жанчынаў і сельскую беднату[137][138]. Натуралізм, рэгіяналізм і рэалізм былі галоўнымі літаратурнымі плынямі таго часу[139][140].
Хоць мадэрнізм агулам набыў міжнародны характар, мадэрністы ў ЗША часьцей укарэньвалі свае творы ў канкрэтных рэгіёнах, супольнасьцях і культурах[141]. Пасьля Вялікай міграцыі ў паўночныя гарады афраамэрыканскія і індзейскія аўтары Гарлемскага Рэнэсансу стварылі асобную літаратурную традыцыю, у якой асуджалі няроўнасьць. У эпоху пашырэньня джазу гэтыя творы распаўсюдзіліся па-за межы ЗША, што паўплывала на філязофію нэгрытуду, што ўзьнікла ў 1930-я гады сярод франкамоўных пісьменьнікаў афрыканскай дыяспары[142]. У 1950-я гады ідэал аднастайнасьці падштурхнуў многіх аўтараў да спробы напісаць вялікі амэрыканскі раман[143], у той час як пакаленьне бітнікаў адрынула канфармізм, выкарыстоўваючы стылі, якія надавалі большую вагу вуснаму слову, апісваючы ўжываньне наркотыкаў, сэксуальнасьць і недахопы грамадзтва[144][145]. Сучасная літаратура стала больш плюралістычнай, чым была ў мінулыя эпохі, а ейнай найбольш аб’яднальнай рысай можна назваць тэндэнцыю да самасьвядомых моўных экспэрымэнтаў[146]. Больш за дзясятак амэрыканскіх аўтараў у розныя гады атрымлівалі Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры[147].
Масавыя мэдыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да чатырох галоўных вяшчальных сетак ЗША ставяцца National Broadcasting Company (NBC), Columbia Broadcasting System (CBS), American Broadcasting Company (ABC) і Fox Broadcasting Company (FOX). Усе чатыры буйныя тэлевізійныя сеткі ёсьць камэрцыйнымі. Галоўнай жа некамэрцыйнай грамадзкай тэлевізійнай сеткай ёсьць Public Broadcasting Service (PBS)[148]. Яна таксама забясьпечвае адукацыйныя праграмы празь мясцовыя тэлестанцыі[149][150][151][152]. Кабэльнае тэлебачаньне ў ЗША прапануе сотні каналаў, арыентаваных на розныя нішавыя інтарэсы[153]. У 2021 годзе блізу 83% амэрыканцаў у веку старэйшым за 12 гадоў слухалі радыё, а каля 40% былі слухачамі падкастаў[154]. У папярэднім годзе ў ЗША налічвалася 15 460 ліцэнзаваных радыёстанцыяў паводле зьвестак Фэдэральнай камісіі па сувязях[155]. Грамадзкае радыёвяшчаньне перш за ўсё забясьпечваецца арганізацыяй National Public Radio (NPR), створаным у лютым 1970 году паводле Закону аб грамадзкім вяшчаньні 1967 году[156].
Газэты ЗША з сусьветнай вядомасьцю і рэпутацыяй улучаюць The Wall Street Journal, The New York Times, The Washington Post і USA Today[157]. Каля 800 выданьняў выходзяць па-гішпанскую[158][159]. За малым выключэньнем, газэты трымаюцца ў прыватнай уласнасьці, то бок або ў буйных мэдыйных групаў, як то Gannett або McClatchy, якія валодаюць дзясяткамі ці нават сотнямі выданьняў, або ў невялікіх групаў, якія валодаюць толькі некалькімі газэтамі. Усё радзей газэты трымаюцца ў руках асобных людзей ці сем’яў. У буйных гарадах часта існуюць газэты, якія дапаўняюць асноўныя штодзённыя выданьні, як то The Village Voice у Нью-Ёрку і LA Weekly у Лос-Анджэлесе. Пяць найбольш наведвальных вэб-сайтаў у сьвеце — Google, YouTube, Facebook, Instagram і ChatGPT — усе належаць кампаніям ЗША. Сярод іншых папулярных плятформаў, якія трымаюцца амэрыканцамі, ёсьць X (раней Twitter) і Amazon[160][161]. У 2025 годзе ЗША былі другім найбуйнейшым у сьвеце рынкам відэагульняў паводле прыбыткам пасьля Кітаю[162]. У 2015 годзе індустрыя відэагульняў у ЗША ўлучала 2457 кампаніяў, якія забясьпечвалі блізу 220 тысячаў працоўных месцаў і зараблялі 30,4 млрд даляраў у якасьці прыбытку[163]. Толькі ў Каліфорніі налічваецца 444 выдаўцы, распрацоўшчыкі і вытворцы абсталяваньня для відэагульняў[164]. Паводле зьвестак Game Developers Conference (GDC), ЗША ў 2025 годзе былі галоўным цэнтрам распрацоўкі відэагульняў у сьвеце, то бок на дзель ЗША прыпадала 58% ад ліку ўсіх распрацоўшчыкаў у сьвеце[165].
Свабода СМІ была ацэненая ў 2026 годзе арганізацыяй Рэпартэры бязь межаў як «праблемная». Дасьледнікі адзначаюць значны рост цэнзураваньня і самацэнзуры ў апошнія гады[166].
Тэатар
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
ЗША вядомыя сваім тэатрам. Тэатральныя традыцыі краіны сягаюць старой эўрапейскай тэатральнай школы з моцным уплывам брытанскага тэатра[167]. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя ЗША стварыла новыя адметныя драматычныя формы, як то плывучы тэатар і мінстрэль-шоў[168]. Цэнтральным месцам амэрыканскага тэатральнага жыцьця ёсьць Тэатральны квартал на Мангэтане, які падзяляецца на Брадўэй, Оф-Брадўэй і Оф-Оф-Брадўэй[169].
Шматлікія кіна- і тэлезоркі атрымалі свой першы вялікі посьпех, зьявіўшыся ў нью-ёрскіх пастаноўках. Па-за межамі Нью-Ёрку многія гарады маюць свае прафэсійныя рэгіянальныя тэатральныя трупы з шырокай уласнай праграмай пастановак. Найбольш дарагімі, але і папулярнымі тэатральнымі спэктаклямі ёсьць м’юзыклы. У ЗША існуе актыўны грамадзкі аматарскі тэатар[170]. Прэміяй Тоні адзначаюць выдатныя выступы на пастаноўках Брадўэйскага тэатру. Урачыстая цырымонія ўручэньня ладзіцца штогод на Мангэтане. Узнагароды прысуджаюцца за пастаноўкі і ролі. Адная ўзнагарода таксама прысуджаецца за вынікі ў жыцьці рэгіянальнага тэатру[171].
Выяўленчае мастацтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Народнае мастацтва ў часы каляніяльнай Амэрыцы ў часы панаваньня ангельцаў паўстала з супольнасьцяў рамесьнікаў. У тыя часы традыцыі кардынальна розьніліся ад эўрапейскай традыцыі «высокага мастацтва», якая была менш дасяжнай ды звычайна менш актуальнай для раньніх амэрыканскіх пасяленцаў[172]. Культурныя зрухі ў мастацтве і рамёствах у каляніяльнай Амэрыцы звычайна адставалі ад заходнеэўрапейскіх. Напрыклад, пануючы сярэднявечны стыль дрэваапрацоўкі і прымітыўнай скульптуры стаў неад’емнай часткаю раньняга амэрыканскага народнага мастацтва, не зважаючы на зьяўленьне рэнэсансных стыляў у Ангельшчыны ў канцы XVI і пачатку XVII стагодзьдзяў. Новыя ангельскія стылі ня здолелі істотна паўплываць на амэрыканскае народнае мастацтва, бо амэрыканскія формы ўжо былі трывала замацаваныя.
Школа ракі Гадсана паклала пачатак руху сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў традыцыі эўрапейскага натуралізму ў выяўленчым мастацтве. Армурная выстава 1913 году ў Нью-Ёрку, якая прадставіла эўрапейскі мадэрнізм, шакавала публіку і пераўтварыла мастацкую сцэну ЗША[173]. Амэрыканскі рэалізм і амэрыканскі рэгіяналізм імкнуліся адлюстраваць краіну і даць ёй новыя спосабы самаўсьведамленьня. Джорджыя О’Кіф, Марсдэн Гартлі і іншыя мастакі экспэрымэнтавалі з новымі індывідуалістычнымі стылямі, якія сталі вядомыя як амэрыканскі мадэрнізм. Вялікія мастацкія рухі, як то абстрактны экспрэсіянізм Джэксана Полака і Вілема дэ Кунінга, а таксама поп-арт Эндзі Ўоргала і Роя Ліхтэнштайна, разьвіваліся ў значнай ступені ў ЗША. Сярод вядомых фатографаў вылучаліся Альфрэд Стыгліц, Эдўард Стайкен, Даратэя Ланг, Эдўард Ўэстан, Джэймз Ван Дэр Зээ, Ансэл Адамз і Гордан Паркс[174].
Хваля мадэрнізму, а затым постмадэрнізму надала сусьветную вядомасьць амэрыканскім архітэктарам, у тым ліку Фрэнку Лойду Райту, Філіпу Джонсану і Фрэнку Геры[175]. Мэтраполітэн-музэй мастацтваў на Мангэтане ёсьць найбуйнейшым мастацкім музэем ЗША[176] і чацьвертым паводле велічыні ў сьвеце[177].
Музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Народная музыка ЗША ахоплівае мноства жанраў. Шматлікія народныя песьні перадаваліся ў межах адной сям’і або пэўнай супольнасьці цягам пакаленьняў і часам вядуць свой пачатак яшчэ з Брытанскіх астравоў, кантынэнтальнай Эўропы або Афрыкі[178]. Асабліва моцны ўплыў на музыку ЗША зрабілі рытмічныя і лірычныя стылі афраамэрыканскай музыкі[179]. Банджа трапіла ў ЗША праз гандаль рабамі. Мінстрэль-шоў, якія традыцыйна ўлучаюць выкананьне нумароў з гэтым інструмэнтам, прывялі да росту папулярнасьці ў XIX стагодзьдзі[180][181]. Электрычная гітара, вынайдзеная ў 1930-я і шырока прадукаваная з 1940-х гадоў, зрабіла велізарны ўплыў на папулярную музыку, асабліва дзякуючы разьвіцьцю рок-н-ролу[182]. Сынтэзатар, дыджэінг і электронная музыка таксама ў значнай ступені былі распрацаваныя ў ЗША.
Жанр блюз паўстаў з народнай музыкі, стаўшы папулярным жанрам з сусьветнай аўдыторыяй. Джаз зьявіўся з блюзу і рэгтайму ў пачатку XX стагодзьдзя, разьвіваючыся дзякуючы інавацыям і запісам кампазытараў, такіх як Ўільям Крыстафэр Гэндзі і Джэлі Рол Мортан. Луіс Армстранг і Д’юк Элінгтан павялічылі папулярнасьць жанру ў першай палове XX стагодзьдзя[183]. Кантры-музыка сфармавалася ў 1920-я[184], блюграс[185] і рытм-энд-блюз — у 1940‑я, а рок-н-рол — у 1950-я[182]. У 1960-я гады Боб Дылан выйшаў з фольк-адраджэньня і стаў адным з найбольш вядомых аўтараў песьняў у краіне[186]. Музычныя формы панку і гіп-гопу таксама ўзьніклі ў ЗША ў 1970-я гады[187].
Злучаныя Штаты Амэрыкі маюць найбуйнейшы ў сьвеце музычны рынак з агульным раздробным аб’ёмам у 15,9 млрд даляраў у 2022 годзе[188]. Сучасная музыка ЗША папулярная ўва ўсім сьвеце[189][190]. Большасьць найбуйнейшых сусьветных гуказапісных кампаніяў базуецца ў ЗША. Інхыя інтарэсы абараняе Амэрыканская асацыяцыя гуказапісных кампаніяў[191]. Папулярныя амэрыканскія сьпевакі сярэдзіны XX стагодзьдзя, як то Фрэнк Сынатра[192] і Элвіс Прэсьлі[193], сталі сусьветнымі зоркам і аднымі з самых прадаваных выканаўцаў на Зямлі[183], як і артысты канца XX стагодзьдзя, сярод якіх вылучаліся Майкл Джэксан[194], Мадонна[195], Ўітні Г’юстан[196] і Мэрая Кэры[197]. У пачатку XXI стагодзьдзя вядомасьць набылі Эмінэм[198], Брытні Сьпірз[199], Лэдзі Гага[199], Кэці Пэры[199], Тэйлар Сўіфт і Біёнсэй[200].
Кінэматограф
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Амэрыканская кінаіндустрыя мае сусьветны ўплыў і шырокую аўдыторыю. Галівуд, раён у цэнтральнай частцы Лос-Анджэлесу, другога паводле колькасьці насельніцтва гораду краіны, стаў сынонімам для ўсёй амэрыканскай кінавытворчасьці[201][202][203]. Вялікія кінастудыі ЗША ёсьць асноўнай крыніцай найбольш камэрцыйна пасьпяховых фільмаў, якія маюць вялікі апох ва ўсім сьвеце.
Спачатку, ад канца XIX стагодзьдзя й празь першыя дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя, амэрыканская кінаіндустрыя была ў значнай ступені сканцэнтраваная ў рэгіёне Нью-Ёрку[204][205][206][207], але пазьней яна стала пераважна базавацца ў Галівудзе й вакол яго. Тым ня менш, у XXI стагодзьдзі амэрыканскія кінакампаніі падпалі пад уплыў глябалізацыі, і ўсё большая колькасьць фільмаў ствараецца па-за межамі ЗША[208]. Прэмія «Оскар» уручаецца штогод Акадэміяй кінэматаграфічных мастацтваў і навук з 1929 году, а іншая вадомая прэмія «Залаты Глёбус» таксама ўручаецца раз на год з студзеня 1944 году.
Свайго піку кінаіндустрыя дасягнула ў час гэтак званага Залатога веку Галівуду, які цягнуўся ад зьяўленьня гукавога кіно да пачатку 1960-х гадоў[209], калі такія экранныя зоркі, як то Джон Ўэйн і Мэрылін Манро, сталі іканічнымі постацямі[210][211]. У 1970-я гады Новы Галівуд або Галівудзкі рэнэсанс вызначаўся больш жорсткімі, рэалістычнымі фільмамі, натхнёнымі францускім і італьянскім рэалізмам паваеннага часу. XXI стагодзьдзе адзначанае ўзьлётам амэрыканскіх стрымінгавых плятформаў, якія сталі канкураваць з традыцыйнымі кінатэатрамі[212][213].
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Рынак для прафэсійнага спорту ў Злучаных Штатах складае прыкладна $69 млрд, прыкладна на 50% больш за ўсе краіны Эўропы, Блізкага Ўсходу і Афрыкі, разам узятых[214]. Бэйсбол стала разглядацца як нацыянальны від спорту, пачынаючы з канца XIX стагодзьдзя, не зважаючы на тое, што самым папулярным відам спорту ў ЗША зьяўляецца амэрыканскі футбол[215]. Менавіта Нацыянальная футбольная ліга (НФЛ) мае самую высокую сярэднюю наведвальнасьць сярод усіх спартовых ліаў у сьвеце, а за матчам Super Bowl назіраюць мільёны заўзятараў ва ўсім сьвеце. Баскетбол і хакей зьяўляюцца наступнымі двума вядучымі прафэсійнымі каманднымі відамі спорту ў краіне. Коледжаўскі амэрыканскі футбол і баскетбол прыцягваюць шырокую аўдыторыю[216]. Гэтыя чатыры асноўных відаў спорту ў прафэсійных лігах разьбіты на сэзоны, якія праводзяцца ў розныя часы году, але перакрываюць адзін аднаго. У футболе краіна прымала чэмпіянат сьвету 1994 году. Мужчынская зборная па футболе зьяўляецца шматразовым удзельнікам чэмпіянатаў сьвету, а жаночая каманда атрымлівала перамогі ў кубку сьвету па футболе сярод жанчынаў. Major League Soccer зьяўляецца галоўным футбольным спаборніцтвам краіны, якая, акрамя таго, мае ў сваім складзе некалькі клюбаў з суседняй Канады.
Восем разоў Алімпійскіх гульняў праходзілі на тэрыторыі Злучаных Штатаў Амэрыкі, а летнія Алімпійскія гульні 2028 году будуць дзявятым такім разам. Па стане на 2017 год прадстаўнікі Злучаных Штатаў атрымалі 2522 мэдалёў на летніх Алімпійскіх гульнях, больш чым любая іншая краіна, і 305 мэдалёў у зімовых Алімпійскіх гульнях, саступіўшы месца толькі Нарвэгіі[217]. У той час як большасьць асноўных відаў спорту ў ЗША, як то бэйсбол і амэрыканскі футбол эвалюцыянавалі з эўрапейскай спартовых гульняў, баскетбол, валейбол, скейтбордынг і сноўбордынг зьяўляюцца асабіста амэрыканскімі вынаходкамі, некаторыя зь якіх сталі папулярнымі па ўсім сьвеце. Лякрос і сэрфінг ўзьніклі зь індзейскіх традыцыяў і традыцыяў карэнных гавайскіх народнасьцяў. Сярод індывідуальных відаў спорту асаблівую папулярнасьць у ЗША маюць гольф і аўтаспорт, як то NASCAR[218][219]. Рэгбі лічыцца самым хуткарослым відам спорту ў ЗША, з зарэгістраванай колькасьцю гульцоў у 115,000+ чалавек[220].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://ar.usembassy.gov/education-culture/irc/u-s-government/
- ↑ https://www.usgs.gov/faqs/what-constitutes-united-states-what-are-official-definitions?qt-news_science_products=0#qt-news_science_products
- ↑ Annual Estimates of the Resident Population for the United States, Regions, States, District of Columbia, and Puerto Rico: April 1, 2020 to July 1, 2024 (NST-EST2024-POP) — Бюро перапісу насельніцтва ЗША, 2024.
- ↑ QuickFacts : United States — Бюро перапісу насельніцтва ЗША.
- 1 2 3 Сьпіс краін паводле СУП (анг.) База дадзеных Сусьветны экнамічны агляд (красавік 2021). Міжнародны валютны фонд. Праверана 28 жніўня 2021 г.
- ↑ Report (анг.) World Economic Outlook database: April 2021
- ↑ Апытаньне грамадаў ЗША 2016—2020 рокаў / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША — 2022.
- ↑ 2020 Democracy Index
- ↑ Human Development Report — Праграма разьвіцьця ААН, 2022.
- ↑ The New York Times Guide to Essential Knowledge: A Desk Reference for the Curious Mind. — Second Edition. — St. Martin’s Press, 2007. — P. 632. — ISBN 978-0-312-37659-8.
- ↑ Onuf, Peter S. The Origins of the Federal Republic: Jurisdictional Controversies in the United States, 1775—1787. — Philadelphia: University of Pennsylvania Press, 1983. — ISBN 978-0-8122-1167-2
- ↑ Adams, J.Q.; Strother-Adams, Pearlie Dealing with Diversity. — Chicago: Kendall/Hunt, 2001. — ISBN 0-7872-8145-X.
- ↑ U.S. Workers World’s Most Productive (анг.). CBS. Архіўная копія ад 31 сакавіка 2012 г.
- ↑ Report for Selected Countries and Subjects (анг.). Міжнародны валютны фонд. Праверана 11 лістапада 2023 г.
- ↑ Manufacturing, Jobs and the U.S. Economy. Alliance for American Manufacturing (2013). Архіўная копія
- ↑ OECD Better Life Index. OECD Publishing.
- ↑ Household Income. Society at a Glance 2011: OECD Social Indicators. OECD Publishing.
- ↑ Crisis squeezes income and puts pressure on inequality and poverty. OECD
- ↑ Census: U.S. Poverty Rate Spikes, Nearly 50 Million Americans Affected CBS.
- ↑ Trends in world military expenditure. Stockholm International Peace Research Institute (2012). Архіўная копія
- ↑ Нарысы амерыканскай гісторыі / Пер. Л.Калабан. — Інфарм. агенцтва Злуч. Штатаў Амерыкі. — С. 60.
- ↑ Нарысы амерыканскай гісторыі / Пер. Л.Калабан. — Інфарм. агенцтва Злуч. Штатаў Амерыкі. — С. 66.
- ↑ Louisiana Purchase. National Park Services.
- ↑ U.S. Insular Areas: application of the U.S. Constitution. U.S. General Accounting Office Report (11.1997). Архіўная копія ад 11.2013 г.
- ↑ Desjardins, Jeff (08.2019) Mapped: The world's oldest democracies. World Economic Forum.
- ↑ Ryan, David The United States and Decolonization. — Springer, 2000. — ISBN 978-1-349-40644-9
- ↑ Burnham 2006. С. 41.
- ↑ Constitution of the United States. The Office of the Secretary of the Senate.
- ↑ Sundquist, James L. Designs for Democratic Stability: Studies in Viable Constitutionalism. — Routledge, 1997. — С. 53–72. — ISBN 978-0-7656-0052-3
- ↑ The Executive Branch. The White House.
- ↑ The Senate and the House of Representatives: lesson overview (article). Khan Academy.
- ↑ US midterm election: What you need to know – DW – 11/07/2022. Deutsche Welle. Архіўная копія ад 02.2024 г.
- ↑ The Legislative Branch. United States Diplomatic Mission to Germany. Архіўная копія ад 11.2021 г.
- ↑ The Process for impeachment. ThinkQuest. Архіўная копія ад 04.2013 г.
- ↑ Broder, David S.. Congress’s Oversight Offensive // The Washington Post, 03.2007 г. Архіўная копія ад 05.2011 г.
- ↑ Ferraro. House committee subpoenas Rice on Iraq // Reuters, 04.2007 г. Архіўная копія ад 01.2021 г.
- ↑ Hall, Kermit L.; McGuire, Kevin T. Institutions of American Democracy: The Judicial Branch. — Oxford University Press, 2005. — ISBN 978-0-19-988374-5
- ↑ U.S. Citizenship and Immigration Services Learn about the United States: Quick Civics Lessons for the Naturalization Test. — Government Printing Office. — ISBN 978-0-16-091708-0
- ↑ Giddens-White, Bryon The Supreme Court and the Judicial Branch. — Heinemann Library, 2005. — ISBN 978-1-4034-6608-2
- ↑ Zelden, Charles L. The Judicial Branch of Federal Government: People, Process, and Politics. — ABC-CLIO, 2007. — ISBN 978-1-85109-702-9
- ↑ Federal Courts. United States Courts.
- ↑ Supreme Court Procedure. SCOTUSblog.
- ↑ Current Members. United Nations Security Council.
- ↑ United Nations Headquarters Agreement // The American Journal of International Law. — 04.1948. — Т. 42. — С. 445—447. — DOI:10.2307/2193692
- ↑ Where is the G7 Headed?. Council on Foreign Relations (06.2022). Архіўная копія ад 07.2022 г.
- ↑ The United States and G20: Building a More Peaceful, Stable, and Prosperous World Together. United States Department of State (07.2022).
- ↑ Our global reach. OECD.
- ↑ Oliver, Alex; Graham, Euan. Which are the countries still talking to North Korea? // BBC News, 12.2017 г.
- ↑ Ferraro, Matthew F.. The Case for Stronger Bhutanese-American Ties // The Diplomat, 12.2014 г.
- ↑ US will continue to strengthen 'unofficial ties' with Taiwan, says Harris. South China Morning Post (09.2022).
- ↑ Ruwitch, John. Formal Ties With U.S.? Not For Now, Says Taiwan Foreign Minister // NPR, 09.2020 г.
- ↑ Saaliq, Sheikh (26.05.2026) Quad ministers announce new Indo-Pacific initiatives on maritime security and energy. Associated Press.
- ↑ Li, Wentong (05.12.2025) AUKUS and the Reconfiguration of Indo-Pacific Security: An Analysis of the Trilateral Security Partnership. thediplomaticaffairs.com.
- ↑ Canada–U.S. Relations. Congressional Research Service (09.2010). Архіўная копія ад 01.2020 г.
- ↑ Vaughn, Bruce Australia: Background and U.S. Relations. — Congressional Research Service.
- ↑ New Zealand: Background and Bilateral Relations with the United States. Congressional Research Service (05.2011). Архіўная копія ад 01.2021 г.
- ↑ The Republic of the Philippines and U.S. Interests. Congressional Research Service (01.2011). Архіўная копія ад 08.2021 г.
- ↑ Japan-U.S. Relations: Issues for Congress. Congressional Research Service (06.2011). Архіўная копія ад 01.2020 г.
- ↑ U.S.–South Korea Relations: Issues for Congress. Congressional Research Service (07.2011). Архіўная копія ад 01.2020 г.
- ↑ Israel: Background and U.S. Relations. Congressional Research Service (07.2014). Архіўная копія ад 03.2019 г.
- ↑ U.S. Relations With Poland. State.gov (01.2021).
- ↑ INDO- PACIFIC STRATEGY OF THE UNITED STATES. White House.
- ↑ Bala, Sumathi (03.2023) U.S.-China relations are going downhill with 'no trust' on either side, Stephen Roach says. CNBC.
- ↑ Rumer, Eugene; Sokolsky, Richard. Thirty Years of U.S. Policy Toward Russia: Can the Vicious Circle Be Broken? // Carnegie Endowment for International Peace, 06.2019 г.
- ↑ Macias, Amanda (06.2022) Here’s a look at the $5.6 billion in firepower the U.S. has committed to Ukraine in its fight against Russia. CNBC.
- ↑ Экспэрт: ЗША страцілі поўнае дамінаваньне ў сусьветнай эканоміцы, таму разьвязваюць гандлёвыя войны // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 24 кастрычніка 2022 г. Праверана 25 кастрычніка 2022 г.
- 1 2 Amadeo K. (21 ліпеня 2020) Largest Economies in the World (анг.). the balance.
- ↑ The Mismeasure of Inequality. Policy Review.
- ↑ Currency Composition of Official Foreign Exchange Reserves. International Monetary Fund.
- 1 2 Trade Statistics. Greyhill Advisors.
- ↑ Top Ten Countries with which the U.S. Trades. U.S. Census Bureau.
- ↑ National debt: Whom does the US owe?. The Christian Science Monitor.
- ↑ ЗША апярэджваюць Расею па нафтаздабычы // Зьвязда : газэта. — 4 кастрычніка 2013. — № 187 (27552). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ↑ GDP by Industry. Greyhill Advisors.
- 1 2 USA Economy in Brief. U.S. Dept. of State, International Information Programs.
- ↑ Table 964—Gross Domestic Product in Current and Real (2000) Dollars by Industry: 2006. U.S. Census Bureau.
- ↑ Георгі Грыц. Генэрацыя выгады, або Навошта краінам свае АЭС // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 13 лістапада 2023 г. Праверана 14 лістапада 2023 г.
- ↑ Corn. U.S. Grains Council.
- ↑ Soybean Demand Continues to Drive Production. Worldwatch Institute.
- ↑ Silicon Valley: 'Centre of the universe' - but for how long? // BBC News, 07.2015 г.
- ↑ Cellan-Jones, Rory. Tech Tent - has Silicon Valley still got it? // BBC, 02.2020 г.
- ↑ Mowery, David Technological Change and the Evolution of the U.S. "National Innovation System", 1880-1990. OpenMind. Архіўная копія ад 01.2022 г.
- ↑ U.S. science no longer leads the world. Here’s how top advisers say the nation should respond. www.science.org.
- ↑ Desjardins, Jeff (12.2018) Innovators wanted: these countries spend the most on R&D. www.weforum.org.
- ↑ Fleming, Sean (11.2020) These countries spend the most on research and development. www.weforum.org.
- ↑ SJR – International Science Ranking. Scimagojr.com.
- ↑ World Intellectual Property Organization. World Intellectual Property Indicators 2021. — World Intellectual Property Organization (WIPO), 2021. — ISBN 978-92-805-3329-3
- ↑ GII Innovation Ecosystems & Data Explorer 2025. WIPO.
- ↑ Global AI Power Rankings: Stanford HAI Tool Ranks 36 Countries in AI. hai.stanford.edu (11.2024).
- ↑ Getzoff, Marc (12.2023) Most Technologically Advanced Countries In The World 2023. Global Finance Magazine.
- ↑ U.S. POPClock Projection. U.S. Census Bureau.
- ↑ Statistical Abstract of the United States. United States Census Bureau. 2005.
- ↑ Executive Summary: A Population Perspective of the United States. Population Resource Center.
- 1 2 3 Ancestry 2000. U.S.Census Bureau.
- ↑ Алена Кравец. Ключ, які «адкрываў» краіны // Зьвязда : газэта. — 27 верасьня 2022. — № 189 (29811). — С. 11. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Kaur, Harmeet (05.2018) FYI: English isn't the official language of the United States. CNN.
- ↑ The Constitution of the State of Hawaii, Article XV, Section 4. Hawaii Legislative Reference Bureau (11.1978). Архіўная копія ад 07.2013 г.
- ↑ Chapel, Bill. Alaska OKs Bill Making Native Languages Official // NPR, 04.2014 г.
- ↑ South Dakota recognizes official indigenous language. Argus Leader.
- ↑ Native North American Languages Spoken at Home in the United States and Puerto Rico: 2006–2010. United States Census Bureau (12.2011).
- ↑ Translation in Puerto Rico. Puerto Rico Channel. Архіўная копія ад 12.2013 г.
- ↑ ACS B16001. U.S. Census Bureau.
- ↑ Трамп своим указом объявил официальным языком США английский. До сих пор у США официального языка не было (рас.)
- ↑ Religion. Gallup.
- ↑ Mississippians Go to Church the Most; Vermonters, Least. Gallup.
- ↑ Pew Survey: Doubt of God Growing Quickly among Millennials. CNN.
- ↑ American Confidence In Organized Religion At All Time Low. Huffington Post.
- ↑ Religion Among the Millennials. The Pew Forum on Religion & Public Life.
- 1 2 3 «Nones» on the Rise. Pew Forum on Religion & Public Life.
- ↑ American Religious Identification Survey 2001. CUNY Graduate Center.
- ↑ Ages for Compulsory School Attendance. U.S. Dept. of Education
- ↑ U.S. education spending tops global list, study shows. CBS.
- ↑ Public Education for the Common Good. University of Minnesota.
- ↑ QS World University Rankings. Top Universities.
- ↑ Volokh, Eugene. The American tradition of multiculturalism // The Washington Post, 01.2015 г.
- ↑ Jackson, Lucas (08.2014) America's Tipping Point: Most Of U.S. Now Multicultural, Says Group. NBC News.
- ↑ Marsh, Abigail. Everyone Thinks Americans Are Selfish. They're Wrong. // The New York Times, 05.2021 г.
- ↑ World Giving Index 2022. Charities Aid Foundation (09.2022).
- ↑ Country-level estimates of altruism. Our World in Data.
- ↑ Marsh, Abigail (02.2018) Could A More Individualistic World Also Be A More Altruistic One?. NPR.
- ↑ GROSS DOMESTIC PHILANTHROPY: An international analysis of GDP, tax and giving. Charities Aid Foundation (01.2016).
- ↑ Hoeveler, J. David (2007). «Creating the American Mind: Intellect and Politics in the Colonial Colleges». Rowman & Littlefield. — С. xi. — ISBN 978-0-7425-4839-8.
- ↑ Fergie, Dexter How American Culture Ate the World // The New Republic. — 03.2022.
- ↑ Shah, Ritula. Is US monopoly on the use of soft power at an end? // BBC News, 11.2014 г.
- ↑ Jelliffe, Robert A. Faulkner at Nagano. — Tokyo: Kenkyusha, Ltd, 1956.
- ↑ Levine & Baym 2013. С. 157–159.
- ↑ Lauter 1994a. С. 503—509.
- ↑ Levine & Baym 2013. С. 163.
- ↑ Lauter 1994a. С. 705—707.
- ↑ Lease, Benjamin That Wild Fellow John Neal and the American Literary Revolution. — Chicago, Illinois: University of Chicago Press, 1972. — ISBN 978-0-226-46969-0
- ↑ The Emergence of Transcendentalism. The University of Virginia. Архіўная копія ад 07.2023 г.
- ↑ Coviello, Peter The Oxford Encyclopedia of American Literature. — Oxford University Press. — ISBN 978-0-19-530772-6
- ↑ Levine & Baym 2013. С. 444—447.
- ↑ Lauter 1994a. С. 1228.
- ↑ Lauter 1994a. С. 1233.
- ↑ Lauter 1994a. С. 1260.
- ↑ Levine & Baym 2013. С. 1269—1270.
- ↑ Lauter 1994b. С. 8—10.
- ↑ Levine & Baym 2013. С. 1271—1273.
- ↑ Lauter 1994b. С. 12.
- ↑ Levine & Baym 2013. С. 1850—1851.
- ↑ Lauter 1994b. С. 1579—1585.
- ↑ Levine & Baym 2013. С. 2260—2261.
- ↑ Levine & Baym 2013. С. 2262.
- ↑ Lauter 1994b. С. 1975—1977.
- ↑ Levine & Baym 2013. С. 2266—2267.
- ↑ All Nobel Prizes in Literature. Nobel Prize Outreach AB 2024.
- ↑ About PBS – Overview. PBS. Архіўная копія ад 09.2018 г.
- ↑ Video Documentaries. Tesla Memorial Society. Архіўная копія ад 03.2023 г.
- ↑ Ray Suarez. Carnegie Council for Ethics in International Affairs. Архіўная копія ад 06.2022 г.
- ↑ PBS Television Broadcasts. Inside Peace. Архіўная копія ад 06.2022 г.
- ↑ Federal Funding for Public Broadcasting. WFYI. Архіўная копія ад 11.2021 г.
- ↑ Streaming TV Services: What They Cost, What You Get // The New York Times, 10.2015 г. Архіўная копія ад 10.2015 г.
- ↑ Audio and Podcasting Fact Sheet. Pew Research Center (06.2021).
- ↑ BROADCAST STATION TOTALS AS OF SEPTEMBER 30, 2020. docs.fcc.gov.
- ↑ History: NPR // NPR, 06.2013 г. Архіўная копія ад 22.07.2013 г.
- ↑ Shaffer, Brenda The Limits of Culture: Islam and Foreign Policy. — MIT Press, 2006. — ISBN 978-0-262-19529-4
- ↑ Spanish Newspapers in United States. W3newspapers.
- ↑ Spanish Language Newspapers in the USA: Hispanic Newspapers: Periódiscos en Español en los EE.UU. Onlinenewspapers.com. Архіўная копія ад 06.2014 г.
- ↑ Top Sites in United States. Alexa. Архіўная копія ад 06.2020 г.
- ↑ Similarweb Top Websites Ranking. Similarweb (01.2026).
- ↑ Top countries and markets by video game revenues. Newzoo.
- ↑ Takahashi, Dean (02.2017) The U.S. game industry has 2,457 companies supporting 220,000 jobs. GamesBeat.
- ↑ California (CA). ESA Impact Map (07.2017).
- ↑ Number of Devs Aged 45 or Older Has Tripled Since 2015. 80.lv (03.2025).
- ↑ Index 2026 – Global score. Reporters Without Borders.
- ↑ Saxon, Theresa American Theatre: History, Context, Form. — Edinburgh University Press. — С. 7–. — ISBN 978-0-7486-3127-8
- ↑ Meserve, Walter J. An Outline History of American Drama, New York: Feedback/Prospero, 1994.
- ↑ Londré, Felicia Hardison; Watermeier, Daniel J. The History of North American Theater: From Pre-Columbian Times to the Present. — Continuum. — ISBN 978-0-8264-1079-5
- ↑ Watt, Stephen; Richardson, Gary A. (1994). «American Drama: Colonial to Contemporary».
- ↑ Who’s Who Архіўная копія ад 12.2016 г.
- ↑ American folk art the art of the common man in America, 1750-1900. New York, N.Y.: The Museum of Modern Art. 1932.
- ↑ Brown, Milton W. The Story of the Armory Show. — New York: Abbeville Press. — ISBN 978-0-89659-795-2
- ↑ Davenport, Alma The History of Photography: An Overview. — UNM Press, 1991. — ISBN 978-0-8263-2076-6
- ↑ Janson, Horst Woldemar; Janson, Anthony F. History of Art: The Western Tradition. — Prentice Hall Professional, 2003. — ISBN 978-0-13-182895-7
- ↑ Lester. Letter: The Louvre: tourism on the grand scale // The Independent, 12.1993 г.
- ↑ The Largest Art Museums In The World. WorldAtlas (05.2017).
- ↑ Folk Music and Song: American Folklife Center: An Illustrated Guide (Library of Congress). Loc.gov.
- ↑ Musical Crossroads: African American Influence on American Music. Smithsonian (09.2016).
- ↑ Winans, Robert B. The Folk, the Stage, and the Five-String Banjo in the Nineteenth Century // The Journal of American Folklore. — 1976. — Т. 89. — № 354. — С. 407—437. — DOI:10.2307/539294
- ↑ Shi 2016. С. 378.
- 1 2 The Invention of the Electric Guitar. Smithsonian Institution (04.2014).
- 1 2 Biddle, Julian What Was Hot!: Five Decades of Pop Culture in America. — New York: Citadel. — ISBN 978-0-8065-2311-8
- ↑ Stoia, Nicholas (10.2014) Early blues and country music. Oxford University Press.
- ↑ Bluegrass music. Encyclopædia Britannica.
- ↑ No. 1 Bob Dylan // Rolling Stone. — 04.2020.
- ↑ , Clayton A Quick and Dirty Guide to Art, Music, and Culture. — The Ohio State University.
- ↑ 2022 Year-End Music Industry Revenue Report. Record Industry Association of America.
- ↑ Posada, Susana Pérez (06.11.2025) Made in the USA: American artists rule Spotify at home and abroad. The Bellingham Herald.
- ↑ Savage, Mark. British music exports reach a record high // BBC, 16.06.2021 г.
- ↑ Eoin (03.2014) How American Music Took Over the World. The University Times.
- ↑ 10 ways that Frank Sinatra changed the world. USA Today (12.2015).
- ↑ Universal Music can’t help falling for Elvis Presley, to manage song catalog // Reuters, 04.2022 г.
- ↑ Michael Jackson's 'Thriller' First Ever 30X Multi-Platinum RIAA Certification. Recording Industry Association of America (12.2015).
- ↑ Marcos, Carlos. Madonna has been scandalizing people for 40 years, and nobody's going to stop her // El País, 08.2022 г.
- ↑ The 200 Greatest Singers of All Time // Rolling Stone. — 01.2023.
- ↑ Mariah Carey To Receive Global Impact Award At Recording Academy Honors Presented By The Black Music Collective. Grammy Awards. Архіўная копія ад 02.2024 г.
- ↑ 11 Guinness World Records Eminem Still Holds Архіўная копія ад 09.2017 г.
- 1 2 3 Edmondson 2013. С. 490.
- ↑ Taylor Swift and Beyoncé reporters wanted by biggest newspaper chain in US // Sky News, 09.2023 г. Архіўная копія ад 11.2023 г.
- ↑ Annual Report of the Controller of the City of Los Angeles, California. — ByOffice of Controller Los Angeles, CA (1914), 1914.
- ↑ Report of the Auditor of the City of Los Angeles California of the Financial Affairs of the Corporation in Its Capacity as a City for the Fiscal Year. — By Auditor's Office of Los Angeles, CA (1913), 1913.
- ↑ Nigeria surpasses Hollywood as world's second-largest film producer. United Nations (05.2009).
- ↑ Getting the Big Picture; The Film Industry Started Here and Left. Now It's Back, and the State Says the Sequel Is Huge.. The New York Times (10.1998). Архіўная копія ад 12.2019 г.
- ↑ Market Data. The Numbers. Архіўная копія ад 15.05.2011 г.
- ↑ Before Hollywood There Was Fort Lee, N.J.: Early Movie Making in New Jersey (a J!-ENT DVD Review). J!-ENT (01.2011). Архіўная копія ад 12.2019 г.
- ↑ 100 years ago, Fort Lee was the first town to bask in movie magic. NJ.com (04.2012). Архіўная копія ад 09.2018 г.
- ↑ John Landis Rails Against Studios: 'They're Not in the Movie Business Anymore' // The Hollywood Reporter.
- ↑ Matthews, Charles. Book explores Hollywood 'Golden Age' of the 1960s-'70s // The Washington Post, 06.2011 г.
- ↑ Banner, Lois. Marilyn Monroe, the eternal shape shifter // Los Angeles Times, 08.2012 г.
- ↑ John Wayne, an American Icon. University of Southern California (08.2008). Архіўная копія ад 08.2008 г.
- ↑ Seitz, Matt Zoller. What's Next: Avengers, MCU, Game of Thrones, and the Content Endgame // Ebert Digital LLC, 04.2019 г.
- ↑ Hannah (01.2023) US streaming market growth continues, despite changes in the industry. Kantar Group.
- ↑ Global sports market to hit ,1 billion in 2012. Reuters.
- ↑ Professional Football Widens Its Lead Over Baseball as Nation’s Favorite Sport. Harris Interactive.
- ↑ Passion for College Football Remains Robust. National Football Foundation.
- ↑ Chase, Chris (February 7, 2014). «The 10 most fascinating facts about the all-time Winter Olympics medal standings». USA Today.
- ↑ «As American as Mom, Apple Pie and Football? Football continues to trump baseball as America’s Favorite Sport». Harris Interactive.
- ↑ «What Would the End of Football Look Like?» Grantland/ESPN.
- ↑ «Will U.S. learn to love rugby?» CNN.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Baym, Nina; Levine, Robert S. The Norton Anthology of American Literature. — New York, New York: W. W. Norton & Company, 2013. — ISBN 978-0-393-91885-4
- Burnham, William Introduction to the Law and Legal System of the United States. — St. Paul, Minnesota: Thomson West, 2006. — ISBN 978-0-314-06661-9
- Edmondson, Jacqueline Music in American Life: An Encyclopedia of the Songs, Styles, Stars, and Stories that Shaped our Culture [4 volumes]: An Encyclopedia of the Songs, Styles, Stars, and Stories That Shaped Our Culture. — ABC-CLIO, 2013. — ISBN 978-0-313-39348-8
- Lauter, Paul The Heath Anthology of American Literature. — Lexington, Massachusetts: D.C. Heath and Company, 1994a. — Т. 1. — ISBN 978-0-669-32972-8
- Lauter, Paul The Heath Anthology of American Literature. — Lexington, Massachusetts: D.C. Heath and Company, 1994b. — Т. 2. — ISBN 978-0-669-32973-5
- Shi, David Emory America: A Narrative History. — New York: W.W. Norton, 2016. — Т. 1. — ISBN 978-0-393-26594-1
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная старонка (анг.)