Апія
| Горад | |
| Апія | |
|---|---|
| Apia | |
| 13°50′ пд. ш. 171°50′ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1850 |
| Плошча | 60 км² |
| Вышыня цэнтра | 7 м |
| Водныя аб’екты | Ціхі акіян |
| Часавы пояс | UTC-11, летам UTC-10 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Шчыльнасць | 6534,27 чал./км² |
| Афіцыйная мова | англійская і Самаанская мова |
| Паказаць/схаваць карты | |
АПІЯ — сталіца і адзіны горад Самоа. Знаходзіцца на паўночным узбярэжжы вострава Уполу, з’яўляецца самым вялікім портам Самоа. Колькасць жыхароў налічвае 38 800 чалавек.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад знаходзіцца на паўночным узбярэжжы вострава Уполу. Тут пануе трапічны спякотны і вільготны клімат, з частымі ураганнымі вятрамі. Тэмпература на працягу года вагаецца ад +24 °C да +27 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае каля 3000 мм.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць насельніцтва горада прыкладна 39 тыс. чалавек. Асноўнай этнічнай групай горада з’яўляюцца самаанцы (93 %), астатнюю частку складаюць еўрапейцы і палінезійцы. Афіцыйнымі мовамі з’яўляюцца самаанская і англійская. Прыкладна 50 % насельніцтва складаюць пратэстанты, 45 % — католікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Апія — першае паселішча заснаванае еўрапейцамі, менавіта англійскімі місіянерамі, на астравах Самоа. Датай заснавання лічыцца 1837 год. У 1900 годзе увесь архіпелаг быў падзелены паміж ЗША і Германіяй, Апія перайшоў пад кантроль Германіі. У 1914 годзе ў горадзе высадзіліся войскі Новай Зеландыі, і хутка Апія стаў адміністрацыйным цэнтрам навазеландскай падмандатнай тэрыторыі «Заходняе Самоа». 1 студзеня 1962 года Заходняе Самоа атрымала незалежнасць, а Апія стала яго сталіцай.