Турнэпс
| Турнэпс | |||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Brassica rapa rapirera Metzger | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Турнэпс (Brassica rapa rapirera), таксама Кармавая рэпа — двухгадовая расліна з сямейства капуставых. Падвід рэпы (Brassica rapa).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Двухгадовая травяністая расліна. Лісце апушчанае, светла-зялёнага колеру. Кветкі жоўтыя. Плод — стручок.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Турнэпс распаўсюджаны толькі ў культуры. Вырошчваюць турнэпс, як правіла, на корм жывёле. Кармавыя гатункі даюць ураджай 400—500 ц/га (да 1000) ц/га караняплодаў і да 150 ц/га лісця. Ва ўраджайныя гады караняплоды нярэдка не змяшчаюцца нават у вялікім вядры.
Найбольшыя плошчы ў Германіі, Даніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. Форма караняплода цыліндрычная, авальная, шарападобная; афарбоўка — белая, фіялетавая, жоўтая. Добра расце на суглінкавых і дзярнова-падзолістых супясчаных глебах. Захоўваюць у сховішчах, капцах, траншэях.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).