Перайсці да зместу

G-code

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

G-code (ад англ.: geometric code — геаметрычны код) — мова праграмавання для прылад з лікавым праграмным кіраваннем. Была створана кампаніяй Electronic Industries Alliance у пачатку 1960-х. Фінальная дапрацоўка была ўхвалена ў лютым 1980 года як стандарт RS274D. Камітэт ISO зацвердзіў G-код, як стандарт ISO 6983-1:1982, Дзяржкамітэт па стандартам СССР — як ДАСТ 20999-83. У савецкай тэхнічнай літаратуры G-код пазначаецца, як код 'ИСО 7-бит' (ISO 7-bit).

Вытворцы сістэм кіравання станкамі, выкарыстоўваюць G-код у якасці базавага падмноства моў праграмавання, пашыраючы яго па сваім меркаванні.[1]

З развіццём 3D-друку G-код знайшоў прымяненне ў праграмах для 3D-прынтараў.

Структура праграмы

[правіць | правіць зыходнік]

Праграма, напісаная з дапамогай G-кода, мае жорсткую структуру. Усе каманды кіравання аб’ядноўваюцца ў кадры — групы, якія складаюцца з адной ці болей каманд. Кадр завяршаецца сімвалам перавода радка (CR/LF) і мае нумар, за выключэннем першага кадра праграмы і каментарыяў. Першы (а ў некаторых выпадках таксама і апошні) кадр утрымлівае толькі адзін сімвал «%». Завяршаецца праграма камандай M02 ці M30. Каментарыі да праграмы змяшчаюцца ў круглых дужках, як пасля праграмных кодаў, так і ў асабістых кадрах.

Парадак каманд у кадры строга не агаворваецца, але традыцыйна лічыцца, што першымі ўказваюцца падрыхтоўчыя каманды, (напрыклад, выбар плоскасці апрацоўкі), потым каманды перасоўвання, потым выбару рэжымаў апрацоўкі і тэхналагічныя каманды.

Падпраграмы могуць быць апісаны пасля каманды M02, але перад M30. Пачынаецца падпраграма з кадра выгляду Lxx, дзе xx — нумар падпраграмы, якая завяршаецца камандай M17.

Зводная табліца кодаў

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя (завуцца ў стандарце падрыхтоўчымі) каманды мовы пачынаюцца з літары G:

  • Перасоўванне інструментаў апрацоўкі з зададзенай хуткасцю (лінейнае і кругавое)
  • Выкананне тыповых паслядоўнасцяў (такіх, як апрацоўка адтулін і разьба)
  • Кіраванне параметрамі інструмента, сістэмамі каардынат, і плоскасцямі апрацоўкі
Падрыхтоўчыя (асноўныя) каманды
Коды Апісанне
G00-G03Пазіцыянаванне інструмента
G17-G19Пераключэнне плоскасці апрацоўкі (XY, ZX, YZ)
G20-G21Не стандартызавана
G40-G44Кампенсацыя памеру разнастайных частак інструмента (даўжыня, дыяметр)
G53-G59Пераключэнне сістэм каардынат
G80-G85Цыклы свідравання, расточвання, наразання разьбы
G90-G91Пераключэнне сістэм каардынат (абсалютная, адносная)

Табліца асноўных каманд

[правіць | правіць зыходнік]
Каманды Апісанне Прыклад
G00Паскоранае перасоўванне інструмента (халасты ход)G0 X0 Y0 Z100
G01Лінейная інтэрпаляцыяG01 X0 Y0 Z100 F200
G02Кругавая інтэрпаляцыя па гадзіннікавай стрэлцыG02 X15 Y15 R5 F200
G03Кругавая інтэрпаляцыя супраць гадзіннікавай стрэлкіG03 X15 Y15 R5 F200
G04Затрымка выканання праграмы, спосаб задання велічыні затрымкі залежыць ад рэалізацыі сістэмы кіраванняG04
G15Адмена палярнай сістэмы каардынатG15 X15 Y22.5; G15;
G16Палярная сістэма каардынат (X радыус Y вугал)G16 X15 Y22.5
G17Выбар плоскасці апрацоўкі X-Y
G18Выбар плоскасці апрацоўкі Z-X
G19Выбар плоскасці апрацоўкі Y-Z
G40Адмена кампенсацыі радыуса інструментаG1 G40 X0 Y0 F200
G41Кампенсаваць радыус інструмента злева ад траекторыіG41 X15 Y15 D1 F100
G42Кампенсаваць радыус інструмента справа ад траекторыіG42 X15 Y15 D1 F100
G43Кампенсаваць даўжыню інструмента дадатнаG43 X15 Y15 Z100 H1 S1000 M3
G44Кампенсаваць даўжыню інструмента адмоўнаG44 X15 Y15 Z4 H1 S1000 M3
G49Адмена кампенсацыі даўжыні інструментаG49 Z100
G53Адключыць зрушэнне пачатка сістэмы каардынат станкаG53 G0 X0 Y0 Z0
G54-G59Пераключыцца на зададзеную аператарам сістэму каардынатG54 G0 X0 Y0 Z100
G70Праграмаваць у цаляхG70
G71Праграмаваць у ммG71
G80Адмена цыклаў свідравання, расточвання, нарэзкі разьбы метчыкам і г. д.G80
G81Цыкл свідраванняG81 X0 Y0 Z-10 R3 F100
G82Цыкл свідравання з затрымкайG82 X0 Y0 Z-10 R3 P100 F100
G83Цыкл перарывістага свідравання (з поўным вывадам свердла)G83 X0 Y0 Z-10 R3 Q8 F100
G84Цыкл наразання разьбыG95 G84 M29 X0 Y0 Z-10 R3 F1.411
G90Заданне абсалютных каардынат апорных кропак траекторыіG90 G1 X0.5 Y0.5 F10
G91Заданне каардынат інкрэментава апошняй уведзенай апорнай кропкіG91 G1 X4 Y5 F100
G94F (падача) — у фармаце мм/хв.G94 G80 Z100
G95F (падача) — в фармаце мм/аб.G95 G84 X0 Y0 Z-10 R3 F1.411

максімум 4 каманды ў кадры

Табліца тэхналагічных кодаў

[правіць | правіць зыходнік]

Тэхналагічныя каманды мовы пачынаюцца з літары М. Уключаюць такія дзеянні, як:

  • Змяніць інструмент
  • Уключыць/выключыць шпіндаль
  • Уключыць/выключыць ахалоджванне
  • Работа з падпраграмамі
Дапаможныя (тэхналагічныя) каманды
Код Апісанне Прыклад
M00Прыпыніць работу станка да націскання кнопкі «старт» на пульце кіравання, так званы «безумоўны тэхналагічны супын»G0 X0 Y0 Z100 M0
M01Прыпыніць работу станка да націскання кнопкі «старт», калі ўключаны рэжым пацвярджэння супынуG0 X0 Y0 Z100 M1
M02Канец праграмы, без скіду мадальных функцыйM02
M03Пачаць кручэнне шпіндаля па гадзіннікавай стрэлцыM3 S2000
M04Пачаць кручэнне шпіндаля супраць гадзіннікавай стрэлкіM4 S2000
M05Спыніць кручэнне шпіндаляM5
M06Змяніць інструментT15 M6
M07Уключыць дадатковае ахалоджваннеM3 S2000 M7
M08Уключыць асноўнае ахалоджванне. Часам ужыванне больш аднаго M-кода ў адным радку (як у прыкладзе) недапушчальна, для гэтага выкарыстоўваюцца M13 і M14M3 S2000 M8
M09Выключыць ахалоджваннеG0 X0 Y0 Z100 M5 M9
M13Уключыць ахалоджванне і кручэнне шпіндаля па гадзіннікавай стрэлцыS2000 M13
M14Уключыць ахалоджванне і кручэнне шпіндаля супраць гадзіннікавай стрэлкіS2000 M14
M17Канец падпраграмыM17
M25Замена інструмента ўручнуюM25
M97Запуск падпраграмы, якая знаходзіцца ў той жа праграме (дзе P — нумар кадра, у выпадку прыклада пераход ажыццяўляецца да радка N25), дзейнічае не ўсюды, меркавана — толькі на станках HAASM97 P25
M98Запуск падпраграмы, якая знаходзіцца асобна ад асноўнай праграмы (дзе P — нумар падпраграмы, у выпадку прыклада пераход адбудзецца да праграмы O1015)M98 P1015
M99Канец падпраграмыM99
M30Канец праграмы, са скідам мадальных функцыйM30

не больш аднаго кода ў кадры

Параметры каманд

[правіць | правіць зыходнік]

Параметры каманд задаюцца літарамі лацінскага алфавіта

Код Апісанне Прыклад
XКаардыната кропкі траекторыі па восі XG0 X100 Y0 Z0
YКаардыната кропкі траекторыі па восі YG0 X0 Y100 Z0
ZКаардыната кропкі траекторыі па восі ZG0 X0 Y0 Z100
PПараметр камандыG04 P101
FХуткасць працоўнай падачыG1 G91 X10 F100
SХуткасць кручэння шпіндаляS3000 M3
RПараметр стандартнага цыкла альбо радыус дугі (пашырэнне стандарту)G81 R1 0 R2 −10 F50 или G1 G91 X12.5 R12.5
HПараметр карэкцыі абранага інструментаG1 G41 D1 X10. F150.
PКолькасць выклікаў падпраграмыL82 P10
I,J,KПараметры дугі пры кругавой інтэрпаляцыіG03 X10 Y10 I0 J0 F10
LВыклік падпраграмы з дадзенай меткайL12

Апрацоўка літары W (упісанай у прамавугольнік 34х27 мм, гл. мал.) на ўмоўным вертыкальна-фрэзерным станку з ЛПК, фрэзай дыяметрам 4 мм, у загатоўцы з арганічнага шкла:

Кадр Змест Каментарый
%Пачатак праграмы
N1G90 G40 G17Сістэма каардынат абсалютная, кампенсацыя на радыус інструмента адключана, плоскасць інтэрпаляцыі XoY
N2S500 M3Задаць хуткасць кручэння шпіндаля і уключыць шпіндаль
N3G0 X2.54 Y26.15Пераход у кропку пачатка апрацоўкі на холастым ходзе
N4Z1.0Падысці з загатоўкі па Z, недаходзячы 1 мм, на халастым ходзе
N4G1 Z-1.0 F100Уразанне ў загатоўку на падачы 100 мм/хв
N5X5.19 Y 2.0Першы штрых літары W
N6X7.76Працяг руху
N7X16.93 Y26.15Другі штрых літары W
N8X18.06Працяг руху
N9X25.4 Y2.0Трэці штрых літары W
N10X25.96Працяг руху
N11X32.17 Y 26.15Чацвёрты штрых літары W
N12G0 Z12Адвесці інструмент ад загатоўкі на халастым ходзе
N13M5Адключыць шпіндаль
N14M30Канец праграмы

Зноскі